Слановыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Саваннавы слон | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]()
Loxodonta Elephas maximus
| |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Слано́выя (Elephantidae) — сямейства сысуноў атраду хобатных. Да гэтага сямейства ў наш час адносяцца самыя буйныя наземныя млекакормячыя. З відаў, што захаваліся, сямейства складаюць тры віды сланоў, якія адносяцца да двух родаў:
- Афрыканскія сланы, Loxodonta
- Саваннавы слон, Loxodonta africana
- Лясны афрыканскі слон, Loxodonta cyclotis
- Індыйскія сланы, Elephas
- Азіяцкі альбо Індыйскі слон, Elephas maximus
Астатнія віды, у тым ліку Маманты (Mammuthus), цалкам зніклі ў ледавіковы перыяд, які завяршыўся каля 10 000 год таму.
Мяркуюць, што слановыя з'явіліся ў чацвярцічны перыяд.
Індыйскія сланы добра прыручаюцца, іх выкарыстоўваюць як транспартны сродак, у цырку, у мінулым як баявую жывёлу. Звестак аб прыручэнні афрыканскіх сланоў значна менш.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.