Славенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малыя Славені |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 292 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Славе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска[1]) Малыя Славені.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Славенскі (Вялікаславенскі) сельсавет у складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Славені. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Шклоўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікіцініцкага сельсавета[2]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарадзецкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы)[3]. Да 2005 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Славені. 22 лютага 2012 года ў склад Александрыйскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Новыя Стайкі і Старыя Стайкі)[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1953 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1292 чалавекі[7].
Крыніцы
- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.