Прыморска на карце Славеніі.

Славенскае Прымор'е (славенск.: Primorska; італ.: Litorale; ням.: Kustenland) — частка тэрыторыі Славеніі, якая прылягае да Адрыятычнага мора і складаецца з дзвюх гістарычных абласцей — Градзішка і Істрыя. Да ўтварэння Югаславіі гэтыя землі ўваходзілі ў склад габсбургскага кароннага края Аўстрыйскае Прымор’е.

У выніку Першай сусветнай вайны (бітвы пры Ізонца) вобласць Прыморска пад назвай Венецыя-Джулія была акупавана італьянцамі. Так як галоўныя гарады вобласці — Гарыцыя і Трыест — засталіся за Італіяй і пасля Другой сусветнай вайны, на тэрыторыі Славенскага Прымор'я на працягу XX стагоддзя выраслі новыя эканамічныя цэнтры — Копер і Нова-Горыца.

Гл. таксама

  • Аўстрыйская Рыўера
  • Свабодная тэрыторыя Трыеста
  • Харвацкае Прымор'е
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.