Славамір Адамовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 сакавіка 1962(1962-03-08)[1] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, палітык, перакладчык
Жанр паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
berserk5.livejournal.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нар. 8 сакавіка 1962, станц. Унежма, Анежскі раён, Архангельская вобласць) — беларускі паэт , грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», лідар арганізацыі «Правы рэванш», сябра «Таварыства вольных літаратараў»[2], актывіст Руху салідарнасці «Разам»[3].

Біяграфія

Бацькі — Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску. У 1986—1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1999).

С. Адамовіч — адзін са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»[4].

У сярэдзіне 1990-х — лідар праварадыкальнай арганізацыі «Правы рэванш», якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. 

У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес», заснаваную ў 1993 г. «Таварыствам Вольных Літаратараў», за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй»[5].

У лістападзе 1995 г. напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 г. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 г., выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зняволенні.

У жніўні 1997 на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.

У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрка. Уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Беларускай Партыі Свабоды. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Будзё (Bodø). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[6]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.

Жыве ў Беларусі і ў Нарвегіі.

Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»[7].

Бібліяграфія

  • «Кальварыйскія клёны» (Мінск, 1990)
  • «Зямля Ханаан» (Полацк, 1993)
  • «Зваротныя правакацыі» (Полацк, 1994)
  • «Каханне пад акупацыяй» (Мінск, 1996)
  • «Спіраль Бруна» (Мінск, 1997)
  • «Плавільшчыкі расы»(недаступная спасылка) (Вільнюс, 1999)
  • «Турэмны дзённік» (Мінск, 2001)
  • «Рым» (Мінск, 2011)
  • «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016) 

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 5 6 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 7. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Прадмова да кнігі Юрыя Гуменюка «Краіна нязьдзейсьненых мараў»
  3. Адбыўся чарговы сойм Руха Салідарнасці «Разам»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 11 ліпеня 2017.
  4. 30-годдзе «Тутэйшых» адзначылі ў Мінску
  5. ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ Архівавана 10 лістапада 2017.
  6. Славаміра Адамовіча затрымалі за жоўта-сінюю стужку Архівавана 6 жніўня 2021.

Літаратура

  • Адамовіч, С. Турэмны дзённік: Дакументы, дзённікі, вершы. — 2001. — 160 с. ISBN 9955-437-10-3
  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013. — 22-23 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.