| |||||
Гімн: «Nad Tatrou sa blýska» | |||||
Заснавана | 16 чэрвеня 1919 (як Славацкая Савецкая Рэспубліка) | ||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1993 (ад Чэхаславакіі) | ||||
Афіцыйная мова | Славацкая | ||||
Сталіца | Браціслава | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Браціслава, Кошыцы, Жыліна, Прэшаў, Банска-Бістрыца | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Зузана Чапутава Людавіт Одар | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 126-я ў свеце 49 036 км² 1,9 % | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | ▲5 419 000[1] чал. 5 397 036 чал. 110,31 чал./км² | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$▲99,79 млрд[1] (61-ы) $▲18 415 | ||||
ІРЧП (2013) | ▲0,830 (вельмі высокі) (37-ы) | ||||
Валюта | Еўра (EUR) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .sk, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SK | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SVK | ||||
Код МАК | SVK | ||||
Тэлефонны код | +421 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Слава́кія (славацк.: Slovensko), Слава́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika), сустракаецца Слава́ччына[2] — дзяржава, якая не мае выхаду да мора, ва Усходняй[3] (Цэнтральнай[4]) Еўропе. Плошча складае 49 036 км², а насельніцтва — прыкладна 5,43 мільёнаў чалавек. Мяжуе з Чэхіяй (працягласць меж складае 251,8 км), Аўстрыяй (працягласць меж — 107,1 км), Польшчай (працягласць меж — 541,1 км), Украінай (працягласць меж — 97,8 км) і Венгрыяй (працягласць меж — 654,8 км)[5]. Сталіца і найбуйнейшы горад — Браціслава.
Першым дзяржаўным утварэннем славян на тэрыторыі сучаснай Славакіі была Дзяржава Само (VII ст.), затым Нітранскае княства (пачатак IX ст.), якое злучылася з Мораўскім княствам у 833 г. у складзе Вялікай Маравіі. З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 г. Славакія была часткай Чэхаславакіі ажно да 1993 г. (за выключэннем перыяду незалежнасці падчас Першай Славацкай Рэспублікі). 1 студзеня 1993 г. у выніку падзелу Чэхаславакіі ўзнікла цалкам самастойная Славацкая Рэспубліка.
Славацкая Рэспубліка з’яўляецца парламенцкай дэмакратыяй, афіцыйная мова — славацкая. З 1 мая 2004 г. Славакія — член Еўрапейскага Саюза, а з 21 снежня 2007 г. — Шэнгенскай зоны. 1 студзеня 2009 г. Славакія стала 16-м членам Еўрапейскага валютнага саюза — Еўразоны — а афіцыйнай валютай дзяржавы стаў еўра, які замяніў такім чынам славацкую крону.
Этымалогія
Назва Славакіі ў значэнні «краіна, заселеная славакамі» ўпершыню адзінкава згадвалася ў 1029 г. у словазлучэнні «dux Sclavonie», а пазней часта ў розных варыянтах і мовах з XV ст. Аднак дакладна незразумела, ці мелася на ўвазе ў цэлым «славянская» ці канкрэтна «славацкая» тэрыторыя, як гэта часта бывала і са «славенскімі» тапонімамі. Славацкая гістарыяграфія часта сыходзіць з таго, што тэрмін «славен», або «славэн», «славенскі», ці «славэнскі», яшчэ з часоў Вялікамаравіі паказвае на генетычных продкаў славакаў.
Сучасная славацкая форма — «Slovensko» — была ўпершыню зафіксавана ў 1675 г. у дакуменце броўмаўскай шляхты, накіраваным гетману краю ў горад Угерске-Градзіштэ[6]. Часцей гэту назву пачалі ўжываць у пачатку XIX ст. Для пазначэння тэрыторыі ў гістарычных дакументах часта карысталіся варыянтам «Верхневугорскія славацкія ваколіцы» (славацк.: Hornouhorské slovenské okolie), напрыклад у «Мемарандуме славацкай нацыі» або «Венскім мемарандуме», у якіх прадстаўнікі славацкага народа дамагаліся пэўнай аўтаноміі на ўласнай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя
Першае сведчанне аб засяленні тэрыторыі Славакіі людзьмі паходзіць з канца палеаліту — прыкладна 250 тыс. гадоў таму. Чэрап неандэртальца быў знойдзены на тэрыторыі вёскі Ганаўцы, статуя Венеры — на тэрыторыі вёскі Мораваны-над-Вагам. Прыкладна 5000—4000 гадамі да н. э. датуюцца першыя земляробныя прылады, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснай Славакіі ў пячоры Доміца — каменныя сякеры, кліны, скрабкі і інш.
З канца IV ст. да н. э. тэрыторыю сучаснай Славакіі ў некалькі хваль засяляе адна з першых вядомых аформленых этнічных груп таго часу — кельты. Аб прысутнасці ў Славакіі кельтаў існуюць пісьмовыя сведчанні ў рымскіх крыніцах. У I ст. да н. э. на тэрыторыю Славакіі прыходзяць дакі, пад іх ціскам кельты адступаюць далей на поўнач, таму прадстаўнікі гэтых двух этнічных груп змешваюцца між сабой, утвараючы таксама змешаную культуру.
З пачатку н. э. дакаў і кельтаў выштурхоўваюць плямёны германцаў. На тэрыторыі Славакіі было ўтворана каралеўства Ванія — аднаго з правадыроў германцаў — рака Дунай утварала яго мяжу з Рымскай імперыяй.
У канцы IV ст. з пачаткам Вялікага перасялення ў Славакіі былі мноства народаў. Першыя славянскія пасяленцы аселі на тэрыторыі сучаснай Славакіі ў V ст. Славацкія землі ўваходзілі ў склад Дзяржавы Само (VII ст.), Нітранскага княства (канец VIII ст. — 833 г.).
З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй.
Пасля асманскай экспансіі на землі былога Каралеўства Венгрыя ў XVI і XVII стст. яно зменшылася практычна толькі да тэрыторый Славакіі, сучаснай федэральнай зямлі Бургенланд і заходняй Харватыі, такім чынам Славакія стала ядром Габсбургскай дзяржавы. Браціслава стала сталіцай (1536—1784/1848 гг.), каранацыйным (1563—1830 гг.) горадам і месцам пасяджэнняў улады Каралеўства Венгрыя. Трнава стала рэзідэнцыяй Эстэргамскага архібіскупа, што фактычна зрабіла яе цэнтрам венгерскай Рымска-Каталіцкай Царквы.
У 1787 г. Антан Берналак кадыфікаваў славацкую мову на аснове заходнеславацкай гаворкі (берналакаўчына). У 1843 г. Людавіт Штур кадыфікаваў славацкую мову на аснове цэнтральнаславацкай гаворкі — менавіта гэта варыянт славацкай мовы з невялікімі зменамі выкарыстоўваецца і сёння славакамі ў якасці літаратурнага стандарту.
У рэвалюцыі 1848—1849 гг. славакі выступілі на баку аўстрыйцаў, каб аддзяліцца ад Венгрыі і стаць самастойнай часткай Габсбургскай манархіі, што, аднак, ім не ўдалося.
Пасля Аўстра-венгерскага пагаднення, у перыяд 1867—1918 гг., славакі цярпелі ад найгоршай хвалі мадзьярызацыі ў гісторыі.
У 1918 г. Славакія стала часткай Чэхаславакіі. Падчас хаосу, які адбываўся пасля распаду Аўстра-Венгрыі, на частцы тэрыторыі Славакіі кароткі тэрмін існавала дзяржаўнае ўтварэнне з камуністычнай ідэалогіяй — т. зв. Славацкая Савецкая Рэспубліка (сталіца знаходзілася ў Прэшаве). Славакія ў межах Чэхаславакіі развівалася асобна ў галіне культуры. У канцы 1930-х гадоў Адольф Гітлер пачаў выкарыстоўваць факт этнічнай рознасці славакаў і чэхаў, а таксама наяўнасць на тэрыторыі Чэхаславакіі нямецкай меншасці ва ўласных знешнепалітычных мэтах: спачатку ён заняў частку зямель Чэхаславакіі, а потым цалкам анексаваў гэту краіну, у выніку перамоў дапамогшы славакам стварыць Першую Славацкую Рэспубліку. Такім чынам, падчас Другой сусветнай вайны Славакія выступала як саюзнік Трэцяга рэйха. У адказ на ўступленне нямецкай арміі на тэрыторыю Славакіі ў 1944 г. славацкае супраціўленне ўзняла Славацкае нацыянальнае паўстанне з палітычным і вайсковым цэнтрам у Банска-Бістрыцы. Адкрытае паўстанне было задушана, таму паўстанцы перайшлі да партызанскай тактыкі. Ад нацыстаў Славакія была вызвалена Чырвонай арміяй, якая прыйшла з усходу.
Пасля Другой сусветнай вайны адбылося аднаўленне Чэхаславакіі, якая трапіла пад сферу ўплыву СССР. Пасля 1948 г., калі да ўлады ў выніку Лютаўскага перавароту прыйшлі камуністы, пачалася нацыяналізацыя прыватных прадпрыемстваў і распачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Эканамічная адсталасць і незадаволенасць дзеяннямі камуністычнай партыі прывялі ў 1968 г. да падзей, якія ўвайшлі ў гісторыю як Пражская вясна, пасля якой у краіне адбыліся пэўныя палітычныя змены. 21 жніўня 1968 г. гэтыя працэсы былі задушаны ўварваннем у Чэхаславакію войскаў Варшаўскага дагавора. У выніку распачалася, т. зв. палітыка нармалізацыі, якую ў хуткім часе змяніла брэжнеўская палітыка. У 1989 г. камуністычны рэжым быў зрынуты ў выніку Аксамітнай рэвалюцыі, і Чэхаславакія стала дэмакратычнай дзяржавай.
1 студзеня 1993 г. у выніку мірнага аксамітнага разводу Чэхаславакія распалася на дзве дзяржавы-пераемніцы — Славацкую Рэспубліку і Чэшскую. Гэта адбылося пасля 75 гадоў супольнага існавання чэхаў і славакаў у адной дзяржаве. Рашэнне цалкам адпавядала Канстытуцыі і было зацверджана Федэральным сходам ЧСФР. З 19 студзеня 1993 г. Славакія — член ААН, з 29 сакавіка 2004 г. — член НАТА, а з 1 мая 2004 г. — член ЕС.
Геаграфія
Славакія знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе і характарызуецца горным ландшафтам на поўначы і раўнінамі на поўдні.
Населеныя пункты
Славакія мае параўнальна густую сетку населеных пунктаў: на яе тэрыторыі знаходзяцца 2891 афіцыйна зарэгістраваныя месцы пражывання людзей, з якіх 138 маюць статус гарадоў (інфармацыя станам на 2009 г.)[8]. Найбуйнейшымі гарадамі па колькасці насельніцтва з’яўляюцца Браціслава і Кошыцы, потым Прэшаў, Жыліна, Нітра, Банска-Бістрыца і Трнава. У гарадах пражывае больш за 57 % насельніцтва.
Рэльеф
Славакія знаходзіцца на тэрыторыі Сярэднедунайскай нізіны, Карпатаў, Загарскай нізіны, Дунайскай нізіны і Усходнеславацкай нізіны.
Клімат
Клімат Славакіі займае прамежкавае становішча паміж кантынентальным і акіянічным. Паводле Кёпена мяжа між імі праходзіць паміж усходняй і цэнтральнай Славакіяй. Клімат Славакіі можа быць падзелены на 3 зоны:
- Нізіны
- Нізінная падзона з прэваліруючым акіянскім уплывам: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 10 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — каля 20 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −3 °C. Гэта Дунайская і Загарская нізіны. Тыповымі гарадамі з такім кліматам з’яўляюцца Браціслава і Гурбанава.
- Нізінная падзона з прэваліруючым кантынентальным уплывам: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 9 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — каля 20 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −3 °C. Гэта Усходнеславацкая нізіна і Кошыцкая катлавіна. Тыповым горадам з такім кліматам з’яўляюцца Кошыцы.
- Катлавіны: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае ад 5 °C да 8,5 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — 15—18,5 °C, а найхаладнейшага месяца — −3… −6 °C. Тыповымі гарадамі з такім кліматам з’яўляюцца Попрад, Сліяч і Жыліна.
- Горы: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 5 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — 15 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −5 °C. Тыповы клімат горнай зоны характэрны для Шчырбскага возера, гары Хопак і гары Ломніцкі Шціт.
Водная сістэма
Рэкі ў Славакіі пераважна разгалінаваныя і малаводныя. Усе рэкі маюць найбольшую паўнаводнасць вясною, калі растае снег. Адзіным выключэннем з гэтага правіла з’яўляецца Дунай, які найпаўнаводнейшы ўлетку, калі растае лёд у Альпах. Рэкі Славакіі прыналежаць да вадазбораў Балтыйскага і Чорнага мораў. Да вадазбору Балтыйскага мора адносяцця рэкі Попрад і Дунаец. Да вадазбору Чорнага мора адносяцца рэкі Морава, Дунай, Ціса. Азёры ў Славакіі ўтварыліся ў выніку адступлення горных ледавікоў, напрыклад Шчырбскае возера, возера Вельке-Гінцава, Попрадскае возера або Скалнацкае возера.
Найбольшая колькасць вадасховішчаў знаходзіцца на рацэ Ваг, дзе яны ўтвараюць Важскі каскад. Гэта, напрыклад, Ліптаўска-Мара, Слнява, Кралёва, Носіцы і інш. Найбольшым вадасховішчам з’яўляецца Ораўскае вадасховішча} плошчай 35 км². Вадасховішчы ў Славакіі выкарыстоўваюцца ў мэтах гідраэнергетыкі, прадухілення паводак, накаплення пітной вады (у якасці водных рэзервуараў выкарыстоўваюцца 8 вадасховішчаў), сельскай гаспадаркі, рэкрэацыі. Жытны востраў мае найбольшыя запасы грунтовых вод у Славакіі. Грунтовыя воды падзяляюцца на 3 тыпы:
- Карставыя воды — знойдзены ў пячорах;
- Мінеральныя воды;
- Тэрмальныя воды — найцяплейшая вада ў Славакіі знаходзіцца ў Подгайсцы (80 °C).
Геаграфічныя цікавыя звесткі
- Кірункі свету
- Найбольш паўночны пункт: Баб'я гара (вёска Ораўска-Полгара) на дзяржаўнай мяжы (49°37′ пн. ш. 19°28′ у. д.);
- Найбольш паўднёвы пункт: вёска Пацінцы (47°44′ пн. ш. 18°17′ у. д.);
- Найбольш заходні пункт: вёска Загарска-Вэс (48°23′ пн. ш. 16°50′ у. д.);
- Найбольш усходні пункт: вёска Нова-Сэдліца (49°05′ пн. ш. 22°34′ у. д.).
- Вышыні над узроўнем мора
- Найвышэйшы пункт: гара Герлахаўскі-Шціт (2654,4 метры над узроўнем мора);
- Найніжэйшы пункт: паверхня ракі Бодраг у вёсцы Стрэда-над-Бодрагам (94 метры над узроўнем мора).
- Цэнтры
- Цэнтр Славакіі: каля гары Вэпар (± 5—10 км) (48°44′ пн. ш. 19°28′ у. д. — адносныя лічбы);
- Геаметрычны цэнтр Славакіі: каля гары Гайны Грун;
- Цэнтр Еўропы (геаграфічны): касцёл Св. Яна ў вёсцы Крэмніцке-Бане (± 5—10 км) (48°45′ пн. ш. 18°55′ у. д.).
- Межы[5]
- Агульная працягласць — 1652,6 км.
- Найкарацейшая з Украінай — 97,8 км.
- Найдаўжэйшая з Венгрыяй — 654.8 км.
- З Польшчай — 541,1 км.
- З Аўстрыяй — 107,1 км.
- З Чэхіяй — 251,8 км.
- Індэкс дзяржаўных меж — 2,1.
- Адлегласці (паветраныя)
- Максімальная даўжыня (з захаду на ўсход): 428,8 км паміж вёскамі Загарска-Вэс і Нова-Сэдліца;
- Мінімальная шырыня (з поўначы на поўдзень): 77,6 км паміж вёскамі Орлаў і Госцёўцы;
- Найкарацейшая адлегласць да мора: 361 км да Рыекі на беразе Адрыятычнага мора.
Геалогія
Геалагічная будова
Большую частку тэрыторыі Славакіі займаюць Заходнія Карпаты з характэрным горным тэктанічным покрывам, які з’яўляецца адной з частак Міжземнаморскага складкаватага пояса. Заходнія Карпаты падзяляюцца на некалькі зон[9]. Верхнія Заходнія Карпаты (якія ляжаць на вонкавай — паўночнай частцы Карпацкай дугі) праходзілі тэктагенез у канцы палеагену і ў пачатку неагену. Яны складаюцца пераважна з карпацкага флішу. Геалагічна складаная скальная зона ўтварае вонкавую мяжу Цэнтральных Заходніх Карпатаў. Да Цэнтральных Заходніх Карпатаў адносяцца Фатранска-Татранская вобласць, вэпарская зона і гэмарская зона, якія разам утвараюць самую высокую і вялікую частку Славакіі. Менавіта таму горная парода ў Славакіі дужа разнастайная. На поўдзень ад іх знаходзяцца Унутраныя Заходнія Карпаты, утвораныя мэліяцкай зонай. Сярод іншых больш паўднёвых зон Заходніх Карпатаў на тэрыторыі Славакіі знаходзіцца толькі зэмплінская зона, якая знаходзіцца ў раёне Зэмплінскіх гор. Прыкладна з поўдня на поўнач адбываецца наслаенне зон адна на адну. Найважнейшыя тэктагенныя рухі паўплывалі на Заходнія Карпаты ў перыяд верхняй юры, сярэдняга мелу і міяцэну. Па заканчэнні асноўных гораўтваральных рухаў, у палеагене і неагене пачалі з’яўляцца разломы, некаторыя з якіх утварылі, так званыя, палеагенавыя і неагенавыя катлавіны. Пэўны перыяд у выніку вулканічнай актыўнасці ўтвараліся эфузіўныя горныя пароды, асабліва шырока прадстаўленыя ў цэнтральнай і ўсходняй Славакіі. У пачатку антрапагену вулканічная актыўнасць у Славакіі сціхла. Падчас ледавіковай эпохі ў найвышэйшых гарах узніклі ледавікі. З апошняй трэці антрапагену і дагэтуль назіраецца эразіўнае дзеянне ветру і рэк на горныя пароды.
Карысныя выкапні
Здабыча мінеральных рэсурсаў з’яўляецца адной з асноў металургічнай вытворчасці, хімічнай і будаўнічай прамысловасці, а таксама істотна ўплывае на іншыя галіны эканомікі. У 2009 г. кошт горназдабываючай прамысловасці Славакіі склаў 329,59 млн еўра ў бягучых цэнах, што склала 0,52 % ВУП[10]. Сярод энергетычных рэсурсаў сёння ў Славакіі ўжываюцца нафта, прыродны газ і буры вугаль. Здабыча нафты пакрывае толькі каля 1 % дзяржаўнай патрэбнасці ў энергарэсурсах, здабыча прыроднага газу — 3 %, калі здабыча бурага вугалю пакрывае 80 % унутранага спажывання. Астатнія энергарэсурсы, як і ўвесь чорны вугаль, імпартуюцца ў Славакію з Чэхіі. Іншыя энергарэсурсы, як антрацыт, бітум, гліністы сланец і несмалісты газ, здабываць пры сучасных цэнах нерэнтабельна. Знойдзены эканамічна цікавыя запасы ўрану (напрыклад, унутры гары Ягадна), аднак іх распрацоўка яшчэ не пачалася. Сярод руд Славакія пэўны час здабывала толькі жалезную руду (сідэрыт), здабыча якой пакрывала 11 % унутранага спажывання, аднак летам 2008 г. здабыча была спынена. У Славакіі, у адрозненні ад суседніх краін, ёсць запасы сурмы, але ў сучаснасці яны не распрацоўваюцца. Краіна мае значныя запасы нярудных карысных выкапняў, з якіх галоўным па прыярытэтнасці здабычы з’яўляецца магнезіт, які Славакія экспартуе, пакрываючы такім чынам 6 % сусветнага рынку гэтага мінерала. У глабальным маштабе значнай з’яўляецца і здабыча перліту і цэалітаў. Важную ролю граюць і нядаўна адкрытыя радовішчы тальку ў вёсцы Гэмарска-Полама. Іншыя славацкія нярудныя карысныя выкапні ўключаюць у сябе барыт, бентаніт, каалін (пакрываецца 26 % унутранага спажывання), керамічныя гліны, базальт, будаўнічы і абліцовачны камень, даламіт, вапняк, галіт (пакрываецца 20 % унутранага спажывання), ангідрыт (пакрываецца 45 % унутранага спажывання), кварц, пясок і інш. У мінулым краіна была адным з вядучых вытворцаў самародных золата, срэбра, медзі і іншых руд, запасы якіх былі цалкам вычарпаны да нашага часу.
Прырода
Флора
44,3 % тэрыторыі рэспублікі (2,17 млн га) пакрытыя лясамі[11]. 60 % раслін ліставыя, 40 % — хвойныя, прычым пераважаюць расліны ва ўзросце ад 60 да 100 гадоў. Сярод парод, якія выкарыстоўваюцца ў дрэваапрацоўцы, пераважае (займае ⅓ долю ад усіх) бук, затым елка і дуб. 60 % плошчы лясоў знаходзяцца ў падпарадкаванні дзяржаўных арганізацый.
Фаўна
У горных лясах Славакіі ёсць алені, рысі, ваўкі і мядзведзі, а таксама дробныя жывёлы — лісы, вавёркі, ласкі.
Ахова прыроды
У Славакіі ахову прыроды забяспечваюць 9 нацыянальных паркаў, прычым найвялікшым і найстарэйшым з’яўляецца Татранскі нацыянальны парк. Увогуле на тэрыторыі Славакіі знаходзяцца 1082 невялікія прыродаахоўныя тэрыторыі[12], 382 тэрыторыі агульнаеўрапейскага значэння[13] і 38 тэрыторыі для аховы птушак[14].
Адміністрацыйны падзел
З 1996 г. Славакія дзеліцца на 8 краёў, якія з 2002 г. маюць пашыраныя правы самакіравання і называюцца ў Канстытуцыі рэспублікі найвышэйшымі тэрытарыяльнымі адзінкамі (славацк.: vyššie územné celky). Назвы краёў надаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйнымі цэнтрамі.
Гістарычны адміністрацыйны падзел Славакіі
Насельніцтва
- Найбольшую колькасць жыхароў маюць наступныя краі: Прэшаўскі, Кошыцкі і Нітранскі[8].
- Найбольшую колькасць жыхароў маюць наступныя гарады: Браціслава, Кошыцы, Прэшаў.
- Найбольшую шчыльнасць насельніцтва маюць наступныя краі: Браціслаўскі, Трэнчынскі і Трнаўскі.
- Найбольшую плошчу маюць наступныя гарады: Браціслава, Высаке-Татры і Кошыцы.
- Найбольшае зніжэнне колькасці насельніцтва адбываецца ў Браціслаўскім, Міяўскім, Кошыцкім, Медзілабарцкім і Собранцкім раёнах.
- Найбольшы прырост насельніцтва адбываецца на Спішу, Ораве, Абаву і Земпліне.
Нацыянальнасці
Нацыянальны склад насельніцтва Славакіі[15]:
- Славакі — 80,7 %;
- Венгры — 7,5 %;
- Цыганы — 2,0 %;
- Іншыя — 1,8 %;
- Не паведамілі нацыянальнасць — 8 %.
Нацыянальнасць | 2011[16] | 2001[16] | 1991[16] | 1930 [17] |
---|---|---|---|---|
Славакі | 4 352 775 | 4 614 854 | 4 519 328 | 2 224 983 |
Венгры | 458 467 | 520 528 | 567 296 | 571 988 |
Цыганы | 105 738 | 89 920 | 75 802 | 30 626 |
Чэхі | 30 367 | 44 620 | 52 884 | 120 926 |
Русіны | 33 482 | 24 201 | 17 197 | 91 079 |
Украінцы | 7 430 | 10 814 | 13 281 | (глядзі «Русіны») |
Немцы | 4 690 | 5 405 | 5 414 | 147 501 |
Палякі | 3 084 | 2 602 | 2 659 | 933 |
Харваты | 1 022 | 890 | - | - |
Сербы | 698 | 434 | - | - |
Рускія | 1 997 | 1 590 | 1 389 | (глядзі «Русіны») |
Яўрэі | 631 | 218 | 134 | 65 385 |
Маравы | 3 286 | 2 348 | 6 037 | (глядзі «Чэхі») |
Балгары | 1 051 | 1 179 | 1 400 | - |
Іншыя | 9 852 | 5 350 | 2 732 | 768 |
Невядомая | 382 493 | 54 502 | 8 782 | 75 604 |
Усяго | 5 538 036 | 5 379 455 | 5 274 335 | 3 329 793 |
Доля цыганоў паводле апошняга перапісу (або ў адпаведнасці з іх уласнымі дэкларацыямі) складае 1,7 %, але паводле вынікаў інтэрв’ю з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання (задавалася пытанне этнічнай прыналежнасці насельніцтва, якое пастаянна пражывае на падкантрольнай тэрыторыі) гэта лічба складае 5,6 %. Трэба, аднак, адзначыць, што ў выпадку прымання на веру вышэй згаданых 5,6 % варта зменшыць агульную колькасць славакаў і венграў у табліцы на 4 %.
Мовы
Мовы этнічных меншасцей могуць выкарыстоўвацца ў кантакце з уладамі ў тых базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, дзе доля прадстаўнікоў этнічнай меншасці ў структуры насельніцтва перавышае 20 %. На практыцы гэта тычыцца больш чым сотні венгерскіх вёсак, дзесяці русінскіх/украінскіх вёсак, цыганскіх абшчын і адной нямецкай вёскі.
Родная мова
Моўны склад насельніцтва Славакіі паводле роднай мовы[15]:
- Славацкая мова — 80,7 %;
- Венгерская мова — 8,5 %;
- Цыганская мова — 2,0 %;
- Іншыя — 1,8 %;
- Не паведамілі родную мову — 7 %.
Родная мова[18] | Перапіс 2011[16] | 2001[16] | 1910[16] |
---|---|---|---|
Славацкая | 4 240 453 | 4 512 217 | 1 688 152 |
Венгерская | 508 714 | 572 929 | 885 646 |
Цыганская | 122 518 | 99 448 | - |
Русінская | 55 469 | 54 907 | 97 047 |
Украінская | 5 689 | 7 879 | - |
Чэшская | 35 216 | 48 201 | - |
Нямецкая | 5 186 | 6 343 | 198 387 |
Польская | 3 119 | 2 731 | - |
Харвацкая | 1 234 | 988 | 3 480 |
Ідыш | 460 | 17 | - |
Балгарская | 132 | 1 004 | - |
Іншыя | 13 585 | 6 735 | 48 500 |
Невядомая | 405 261 | 66 056 | - |
Мова, якая найчасцей ужываецца дома
Моўны склад насельніцтва Славакіі паводле мовы, якая найчасцей ужываецца дома[15]:
- Славацкая мова — 73,3 %;
- Венгерская мова — 8,7 %;
- Цыганская мова — 2,4 %;
- Іншыя — 2,1 %;
- Не паведамілі мову — 13,5 %.
Мова | Перапіс 2011[16] |
---|---|
Славацкая | 3 954 149 |
Венгерская | 472 212 |
Цыганская | 128 242 |
Русінская | 49 860 |
Чэшская | 17 148 |
Англійская | 9 062 |
Нямецкая | 6 173 |
Украінская | 2 775 |
Італьянская | 1 436 |
Польская | 1 316 |
Руская | 1 250 |
В’етнамская | 1 096 |
Мова жэстаў | 1 039 |
Харвацкая | 932 |
Ідыш | 203 |
Балгарская | 124 |
Іншыя | 21 109 |
Невядомая | 728 910 |
Мова, якая найчасцей ужываецца ў публічных месцах
Моўны склад насельніцтва Славакіі паводле мовы, якая найчасцей ужываецца ў публічных месцах[15]:
- Славацкая мова — 80,4 %;
- Венгерская мова — 7,3 %;
- Іншыя — 2,8 %;
- Не паведамілі мову — 9,5 %.
Мова | Перапіс 2011[16] |
---|---|
Славацкая | 4 337 690 |
Венгерская | 391 577 |
Цыганская | 36 660 |
Англійская | 28 181 |
Русінская | 24 524 |
Чэшская | 18 747 |
Нямецкая | 11 474 |
Італьянская | 2 033 |
Французская | 1 499 |
Іспанская | 1 202 |
Украінская | 1 100 |
Мова жэстаў | 964 |
Польская | 723 |
Харвацкая | 383 |
Ідыш | 159 |
Балгарская | 68 |
Іншыя | 24 735 |
Невядомая | 515 312 |
Рэлігіі і канфесіі
Рэлігійна-канфесійны склад насельніцтва Славакіі[15]:
- Рымска-Каталіцкая Царква — 62,0 %;
- Атэізм — 13,4 %;
- Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання — 5,9 %;
- Грэка-Каталіцкая Царква — 3,8 %;
- Кальвінізм — 1,8 %;
- Іншыя — 2,5 %;
- Не паведамілі — 10,6 %.
Веравызнанне | Перапіс 2011[16] | 2001[16] | 1991[16] | 1930[17] |
---|---|---|---|---|
Рымска-Каталіцкая Царква | 3 347 277 | 3 708 120 | 3 187 383 | 2 384 355 |
Славацкая Грэка-Каталіцкая Царква | 206 871 | 219 831 | 178 733 | 214 725 |
Праваслаўная Царква | 49 133 | 50 363 | 34 376 | 9 076 |
Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання | 316 250 | 372 858 | 326 397 | 400 258 |
Кальвінізм | 98 797 | 109 735 | 82 545 | 145 829 |
Сведкі Іеговы | 17 222 | 20 630 | 10 501 | - |
Метадызм | 10 328 | 7 347 | 4 359 | 152 |
Хрысціянскія Цэрквы | 7 720 | 6 519 | 700 | - |
Апостальская Царква | 5 831 | 3 905 | 1 116 | - |
Братэрскае Адзінства Баптыстаў | 3 486 | 3 562 | 2 465 | 1 745 |
Царква Адвентыстаў Сёмага Дня | 2 915 | 3 429 | 1 721 | - |
Братэрская Царква | 3 396 | 3 217 | 1 861 | 29 |
Іўдаізм | 1 999 | 2 310 | 912 | 136 737 |
Старакаталіцызм | 1 687 | 1 733 | 882 | - |
Гусіты | 1 782 | 1 696 | 625 | 11 495 |
Новаапостальская Царква | 166 | 22 | 188 | - |
Бахаі | 1 065 | - | - | - |
Мармоны | 972 | 58 | 91 | - |
Іншыя | 23 340 | 6 214 | 6 094 | 1 524 |
Без вызнання | 725 362 | 697 308 | 515 551 | 16 890 |
Не паведамілі | 571 437 | 160 598 | 917 835 | - |
Палітыка
Глядзі:
- Палітычныя падзеі ў Славакіі з 1989
- Канстытуцыя Славацкай Рэспублікі
- Прэзідэнт Славакіі
- Спіс прэм’ер-міністраў Славакіі
- Спіс спікераў парламентаў Славакіі
- Прэзідэнт: Андрай Кіска
- Прэм’ер-міністр: Роберт Фіца (СМЕР)
- Спікер парламента: Петар Пелегрыні (СМЕР)
- Віцэ-спікеры: Ян Фігель, Яна Лашакава, Міраслаў Чыж, Эрыка Юрынава
- Віцэ-прэм’ер: першы — Роберт Каліняк, іншыя — Петар Кажымір, Міраслаў Лайчак
- Партыя ўлады: СМЕР
- Арыентацыя ўлады: левая
- Апазіцыя: СДКУ-ДС, СаС, КДГ, Мост-Гід, ОЛяНА
- Колькасць палітычных партый у парламенце: 6
Палітычная сістэма
Славацкая Рэспубліка з’яўляецца плюралістычнай дэмакратыяй парламенцкага тыпу — парламенцкай рэспублікай.
Заканадаўчая ўлада
Парламент (Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі) з’яўляецца найвышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы. Ён складаецца з 150 членаў — пасланцаў, абраных у дэмакратычных выбарах, якія адбываюцца (за выключэннем выпадкаў датэрміновых выбараў) адзін раз на чатыры гады. Выбарчая сістэма падчас выбараў у Нацыянальную Раду Славакіі з’яўляецца прапарцыянальнай, такім чынам вынікі выбараў у вялікай ступені залежаць ад галасоў выбаршчыкаў. Калі кандыдаты вылучаюцца ў выбарчыя спісы ад партый, яны здымаюцца з выбараў у тых выпадках, калі іх праграма супярэчыць праграме партыі або калі яны выйшлі са складу партыі, г. зн. што дзейнічае імператыўны мандат.
Выканаўчая ўлада
Кабінет міністраў складаецца з міністраў, што паходзяць з палітычных партый, якія сфарміравалі кааліцыю большасці, г. зн. маюць больш за 75 месцаў у Нацыянальнай Радзе Славацкай Рэспублікі. Кіраўніком урада з’яўляецца прэм’ер-міністр, які не мае непасрэднай міністэрскай улады над асобнымі міністэрствамі. У выпадках, калі дэпутаты становяцца міністрамі, яны часова адмаўляюцца ад сваіх дэпутацкіх мандатаў і замяняюцца намеснікамі (для параўнання: у Чэхіі ў міністраў застаюцца дэпутацкія мандаты, што, у сваю чаргу, прыводзіць да частай адсутнасці міністраў на рабочых месцах праз неабходнасць галасаваць у парламенце).
У выпадку адстаўкі ці звальнення міністр мае права вярнуцца ў парламент у якасці звычайнага дэпутата.
Прэзідэнт
Прэзідэнт у Славакіі з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі разам з прэм’ер-міністрам і спікерам парламента — найвышэйшыя канстытуцыйныя чыноўнікі ў краіне (таму дзейнічаюць некаторыя абмежаванні: напрыклад, яны не могуць адначасова лятаць у адным самалёце). Функцыі прэзідэнта ў Славакіі носяць, хутчэй, фармальны характар. Яго паўнамоцтвы, напрыклад, уключаюць зацвярджэнне пасады прэм’ер-міністра, які абіраецца. Акрамя гэтага, прэзідэнт валодае, так званым правам «малога вета» — можа вярнуць закон на паўторны разгляд Нацыянальнай Радай. Для ажыццяўлення права «малога вета» ў Радзе павінна быць абсалютная большасць пасланцаў — г. зн. мінімум 76 чалавек. Для дасягнення парламенцкага кворуму з нагоды «малога вета» павінна прысутнічаць простая большасць галасоў, г. зн. мінімум 38. Акрамя іншых правоў, прэзідэнт выбірае канстытуцыйных суддзяў з ліку колькасці кандыдатаў, якая ў два разы перавышае колькасць суддзяў: кандыдаты ці атрымліваюць гранты Нацыянальнай Рады, ці вылучаюцца з ліку людзей, якія маюць пэўныя ўзнагароды. Станам на 2014 г. прэзідэнтам Славакіі з’яўляецца Андрай Кіска.
Знешняя палітыка
Славацкая Рэспубліка — член Еўрапейскага Саюза з 2004 г. Славакія прымае актыўны ўдзел у вайсковых аперацыях НАТА (член з 2004 г.). Існуе злучэнне славацкіх міратворцаў (разам з чэшскімі) у Косаве. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 г. у ЗША урад Славакіі адкрыў сваю паветраную прастору для самалётаў антытэрарыстычнай кааліцыі. У чэрвені 2002 г. Славакія абвясціла, што накіруе інжынерную брыгаду ў Афганістан.
Славацкая Рэспубліка — член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), які ўдзельнічае ў яе спецыялізаваных агенцтвах. Славакія з’яўляецца членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Славакія — адна з чатырох краін-удзельніц Вышаградскай групы (разам з Польшчай, Чэхіяй і Венгрыяй) — форуму для абмеркавання пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Славацкая Рэспубліка падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 134 дзяржавамі (пераважна праз Міністэрства замежных спраў). У Славакіі знаходзяцца 44 пасольствы і 35 ганаровых консульстваў.
Адносіны з Беларуссю
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 14 студзеня 1993 года. 1 кастрычніка 2000 года ўрад Славакіі ператварыў сваё генеральнае консульства ў Мінску ў пасольства. 28 жніўня 2002 года генеральнае консульства Беларусі ў Браціславе пераўтворана ў пасольства. Першым беларускім паслом у Славакіі быў Валерый Варанецкі[20].
Эканоміка
Прамысловасць
У мінулым у Славакіі вырабляліся пераважна прадукты цяжкага машынабудавання для краін СЭУ і іншых саюзнікаў СССР, аднак пасля 1989 г. гэты рынак абваліўся.
Нізкія выдаткі на працоўную сілу і падатковая рэформа ў пачатку XXI ст. зрабілі Славакію прывабнай краінай для замежных інвестараў, асабліва ў галіне аўтамабільнай прамысловасці, якая займае ў эканоміцы рэспублікі надзвычай моцныя пазіцыі: менавіта ў Славакіі вырабляецца найбольшая на планеце колькасць аўтамабіляў на аднаго грамадзяніна. Тут знаходзяцца заводы «Volkswagen» у Браціславе, «PSA Peugeot—Citroën» у Трнаве і «Kia» ў Жыліне. Другой найбольш важнай галіной прамысловасці з’яўляецца электратэхнічная прамысловасць: у Нітры знаходзіцца завод «Sony», каля Галанты — «Samsung». Славацкая прамысловасць мае пазітыўныя перспектывы развіцця і дэманструе стабільны штогадовы рост. Напрыклад, у 2011 г. у Славакіі былі выраблены 926 555 аўтамабіляў (менавіта тады краіна заняла першае месца на планеце па колькасці вырабленых аўтамабіляў на душу насельніцтва — 171 машыны на тысячу грамадзян), а ўжо ў 2013 г. вытворчасць павялічылася прыкладна да 980 000 аўтамабіляў[21].
За надзвычайны выраб аўтамабіляў краіна атрымала мянушку «Дэтройт Еўропы» (славацк.: Detroit Európy), а за развіццё эканомікі — «татранскі тыгр» (славацк.: tatranský tiger)[22].
Сельская гаспадарка
Славакія мае развітую сельскую гаспадарку, якая выкарыстоўвае 19 350 км² сельскагаспадарчых угоддзяў (39,5 % плошчы краіны). У пачатку XX ст. у гэтай сферы былі заняты 60 % насельніцтва. Сёння ў сельскай гаспадарцы, паляванні і сумежных галінах занятыя каля 4,9 % эканамічна актыўнага насельніцтва (100 050 чалавек)[23]. Найлепшыя ўмовы для вырошчвання сельскагаспадарчых культур у нізінах, прычым вырошчваюцца пераважна збожжавыя (60 % ад занятай зямлі), насенне алейных культур, адна- і шматгадовыя кармавыя расліны. Бульба, бабовыя, гародніна (асабліва памідоры, белая капуста, цыбуля, папрыка і морква) займаюць разам каля 3 % раллі[24]. У Славакіі вылучаюць 6 рэгіёнаў вінаградарства. Большасць сартоў вінаграду вырошчваецца пераважна ў заходняй, цэнтральнай і, у меншай ступені, ва ўсходняй Славакіі. Землі на ўзвышшах выкарыстоўваюцца ў якасці паш для буйнога рагатага быдла і авечак, але найбольшая частка пагалоўя канцэнтруецца ў нізінах, бо там лепшая кармавая база.
31 снежня 2009 г. у Славакіі былі[25]:
Від | Колькасць у тысячах |
---|---|
Буйное рагатае быдла | 471 |
Свінні | 740 |
Авечкі | 376 |
Козы | 35 |
Коні | 7 |
Птушкі (у тым ліку куры) | 13 583 (6252) |
Колькасць жывёл большасці відаў ужо даўно мае тэндэнцыю да зніжэння, пераважна з прычыны зніжэння попыту на ўнутраным рынку і нізкай пакупніцкай здольнасці мясцовага насельніцтва[24].
Структура зямельнага фонду Славацкай Рэспублікі ў перыяд 2007—2012 гг. была наступная (уся інфармацыя прыведзеная ў гектарах на 1 студзеня дадзенага года)[26]:
Год | Разам | Сельскагаспадарчыя глебы | Ворныя глебы | Хмельнікі | Вінаграднікі | Сады | Садавінавыя сады | Травы | Лясы | Водныя акваторыі | Населеныя пункты | Іншае |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2007 | 4 903 397 | 2 430 683 | 1 427 357 | 534 | 27 314 | 76 813 | 17 792 | 880 873 | 2 006 939 | 93 325 | 227 092 | 145 357 |
2008 | 4 903 573 | 2 428 899 | 1 425 896 | 530 | 27 243 | 76 720 | 17 590 | 880 920 | 2 007 142 | 93 656 | 227 931 | 145 945 |
2009 | 4 903 704 | 2 423 478 | 1 421 852 | 520 | 27 258 | 76 636 | 17 360 | 879 853 | 2 008 257 | 94 575 | 229 059 | 148 335 |
2010 | 4 903 717 | 2 417 933 | 1 417 983 | 519 | 27 140 | 76 563 | 17 257 | 878 470 | 2 008 843 | 94 645 | 229 941 | 152 356 |
2011 | 4 903 644 | 2 414 291 | 1 416 633 | 520 | 27 091 | 76 529 | 17 034 | 876 484 | 2 011 250 | 94 761 | 230 589 | 152 753 |
2012 | 4 903 613 | 2 410 812 | 1 415 653 | 517 | 26 997 | 76 563 | 16 858 | 874 224 | 2 012 336 | 94 764 | 231 967 | 153 733 |
Турызм
Славакія прыцягвае сваёй прыроднай прыгажосцю, асабліва ў гарах, пячорах, але таксама і такімі культурнымі і гістарычнымі славутасцямі, як сярэдневяковыя Грады і гарады, народная архітэктура, крыніцы і гарналыжныя курорты. Па некаторых дадзеных, краіна мае найбольшую канцэнтрацыю замкаў (тут іх традыцыйна прынята называць «Грады») на душу насельніцтва. У 2006 г. Славакію наведалі больш за 1,6 млн чалавек. Найбольшая колькасць наведванняў прыйшлася на сталіцу і Татры[27]. Турысты прыязджаюць пераважна з Чэхіі (каля 26 % ад усіх турыстаў), Польшчы (15 %) і Германіі (11 %). З прычыны адсутнасці гор у Беларусі Славакія карыстаецца попытам у беларускіх аматараў горных лыж праз адносна нізкія кошты і выгоднае геаграфічнае знаходжанне.
Сфера паслуг
Сфера паслуг у Славакіі пасля атрымання ёю незалежнасці развіваецца хутка. У сферы паслуг працуе каля 57 % насельніцтва краіны. 59 % ВУП Славацкай Рэспублікі складаецца за кошт іменна гэтай сферы. Асабліва дынамічна развіваецца турызм: за перыяд з 2001 г. па 2005 г. прыбыткі ў гэтай галіне выраслі ў 2 разы.
Энергетыка
Першаснае энергетычнае ўжыванне Славакіі складала 194 ТВт·г (каля 36 ТВт·г на мільён чалавек) у 2009 г. Славацкая Рэспубліка — тыповы энергетычны імпарцёр: у краіну імпартуецца 63 % ад першасна ўжыванай энергіі[28].
Славакія мае 4 дзеючыя ядзерныя рэактары на 2 АЭС, уведзеныя ў эксплуатацыю ў перыяд паміж 1984 г. і 1999 г. На долю ядзернай энергіі прыходзіцца прыкладна 52 % электрычнасці Славацкай Рэспублікі[29].
Па дадзеных на канец 2010 г. аб’ём энергіі ветру, які выкарыстоўваўся ў Славакіі, склаў 3 МВт·г, што з’яўлялася найніжэйшым паказчыкам сярод краін ЕС, акрамя бадай што Мальты і Славеніі[30].
«Slovnaft» — найбуйнейшая нафтаапрацоўчая кампанія ў рэспубліцы. «Славацкая газавая прамысловасць» (славацк.: Slovenský plynárenský priemysel) — асноўная кампанія, якая забяспечвае прыродным газам краіну.
Транспарт
Паветраны транспарт
У Славакіі знаходзяцца 36 аэрапортаў (у тым ліку 20 з цвёрдым пакрыццём)[31]. Славакія мае 6 міжнародных аэрапортаў: у Браціславе, Кошыцах, П’ешцянах, Попрадзе, Сліячы і Жыліне. Найвялікшы аэрапорт у Славакіі знаходзіцца ў Браціславе. У 2009 г. гэтым аэрапортам былі перавезены 1 710 018 пасажыры[32].
Колькасць аэрапортаў паводле даўжыні палос[31]:
- болей за 3047 м — 1;
- ад 2438 м да 3047 м — 3;
- ад 1524 м да 2437 м — 3;
- ад 914 м да 1523 м — 12;
- меней за 914 м — 17.
Чыгуначны транспарт
Чыгунка Славацкай Рэспублікі ў 2007 г. мела працягласць 3690 км[33] нармальных, шырокіх і вузкіх каляін і 1923 км ліній з блакіровачным абсталяваннем. Акрамя таго, ёсць 1159 перасячэнні чыгуначных пуцей з сігналізацыяй, 8773 пераключальнікі каляін, 76 тунэлі агульнай працягласцю 43,3 км, 2283 масты агульнай даўжынёй 46,7 км і 2344 чыгуначныя пераезды. Кампанія «Славацкая чыгунка» юрыдычна кантралюе ўсю чыгунку Славакіі. Найбуйнейшыя чыгуначныя вузлы: Браціслава, Жыліна, Кошыцы, Зволен і Нове-Замкі. Найдаўжэйшы тунэль у Славакіі, а таксама ў былой Чэхаславакіі — Чрэмашнянскі тунэль даўжынёй 4697 м.
Сярод славутасцей чыгуначнага транспарту можна вылучыць Кісуцка-ораўскую лясную чыгунку. Яна функцыянавала з 1926 г. па 1971 г., а зараз з’яўляецца турыстычным аб’ектам.
Аўтамабільны транспарт
Агульная працягласць дарог складае 42 993 км: 37 533 км з удасканаленым пакрыццём (у тым ліку 415,5 км дарог для аўтамабіляў і 259 км хуткасных дарог) і 5460 км з неўдасканаленым пакрыццём. Вылучаюць наступныя катэгорыі дарог: I класа, II класа, III класа, хуткасныя дарогі, дарогі для аўтамабіляў (D1, D2, D3, D4).
Водны транспарт
У Славакіі няма мораў. Водны транспарт ажыццяўляецца толькі па рэках (у дужках пазначана працягласць прыдатных для транспарту ўчасткаў рэк):
Рачныя парты знаходзяцца ў гарадах Браціслава і Комарна. Іншыя водныя вузлы выкарыстоўваюцца пераважна ў рэкрэацыйных і тэхналагічных мэтах. Быў рэалізаваны праект міжнароднага значэння па злучэнні Дуная праз Ваг з Одэрам і Віслай[34].
Трубаправоды
Праз Славакію праходзяць два трубаправоды — «Дружба» (працягласць складае 506,6 км) і «Адрыя» (працягласць — 8,5 км). Скрозь краіну таксама праходзіць «Брацтва» — галоўны трубаправод славацкай размеркавальнай сістэмы, які аб’ядноўвае ў сабе больш за 30 650 км труб[35].
Сувязь
Асноўнай кампаніяй, якая забяспечвае насельніцтва як стацыянарнай, так і мабільнай сувяззю (уключаючы таксама лічбавае ТБ, інтэрнэт і г. д.) з’яўляецца кампанія «Slovak Telekom», 51 % акцый якой належыць нямецкай кампаніі «Deutsche Telekom», а 49 % — ураду Славацкай Рэспублікі. Па дадзеных на 2010 г. больш за 100 кампаній мелі ліцэнзіі на забеспячэнне насельніцтва тэлекамунікацыйнымі паслугамі[36]. Праз шырокае пранікненне ў славацкае грамадства мабільных тэлефонаў колькасць функцыянуючых стацыянарных ліній пастаянна зніжаецца: з 1 655 380 у 1999 г. да 994 421 у 2010 г.[37] У Славакіі існуе каля 6 млн мабільных абанентаў. Сувязь стандарту GSM (па стане на 2010 г.) пакрывала 95,9 % тэрыторыі краіны і 99,6 % яе насельніцтва[38].
Ахова здароўя
Сучасная сістэма аховы здароўя ў Славакіі засноўваецца на дзяржаўным фінансаванні і ажыццяўляецца праз абавязковае для грамадзян Славацкай Рэспублікі медыцынскае страхаванне. Медыцынскае абслугоўванне кантралюецца Міністэрствам аховы здароўя Славацкай Рэспублікі і Бюро па наглядзе аховы здароўя.
У Славакіі існуе 5 страхавых кампаній, якія маюць права займацца медыцынскім страхаваннем, прычым 2 з іх — найбуйнейшыя — з’яўляюцца дзяржаўнымі. Грамадзяне Славацкай Рэспублікі маюць права свабодна выбіраць кампанію: насельніцтва амаль раўнамерна размяркоўваецца паміж імі, таму канкурэнцыя ў гэтай галіне нязначная. Кожны працуючы грамадзянін абавязаны плаціць страхавыя ўзносы, акрамя наступных ільготных катэгорый грамадзян (за іх узносы плаціць дзяржава з бюджэту):
- беспрацоўныя і асобы, якія знаходзяцца ў стане пошуку працы;
- пенсіянеры;
- інваліды;
- часова непрацаздольныя па стане здароўя;
- ваенныя запасу;
- жанчыны, якія знаходзяцца ў водпуску па цяжарнасці і даглядзе дзіцяці.
Работадавец абавязаны рэгістраваць кожнага новага супрацоўніка ў адной са страхавых кампаній. Пры гэтым для работніка страхавы ўзнос складае 4 % ад базавага акладу, а работадавец плаціць астатнія 10 %. Пры гэтым працуючыя інваліды плацяць толькі 2,6 %: рэшта субсідзіруецца дзяржавай; а індывідуальныя прадпрымальнікі — усе 14 %. Мінімальная заработная плата, з якой вылічваюцца грошы на медыцынскую страхоўку, устаноўлена ў памеры 91 еўра. Варта адзначыць, што максімальная сума страхавога ўзносу з’яўляецца лімітаванай, што робіць сістэму аховы здароўя Славацкай Рэспублікі дужа прывабнай для багатых людзей. Страхаванне пакрывае ўсе медыцынскія паслугі (нават рэабілітацыю), акрамя стаматалагічных і неабавязковых (эстэтычная медыцына).
Хранічна хворыя асобы, цяжарныя жанчыны і ветэраны войнаў маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі. Шмат іншых катэгорый грамадзян маюць права на частковае субсідзіраванне кошту лекаў[39].
Адукацыя
Абавязковая пачатковая 6-гадовая школьная адукацыя была ўведзена ў Славакіі ў 1868 г. З 1922 г. яна была падоўжана да 8-гадовай. У эру сацыялізму, якая надышла ў хуткім часе, тэрмін быў павялічаны да 10 гадоў, прычым атрымоўваць адукацыю можна было ці ў пачатковых і сярэдніх школах, ці ў васьмігадовых гімназіях. Узровень непісьменнасці складае каля 0,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў. Дзейнічаюць дзяржаўныя, царкоўныя і прыватныя школы. Забяспечваецца таксама навучанне на некалькіх мовах нацыянальных меншасцей. У пачатковых школах навучаюцца дзеці ад 6 (або 7) да 14 (або 15) гадоў.
Усе стандартныя ступені адукацыі, у тым ліку дзяржаўная вышэйшая, прадастаўляюцца бясплатна. У Славакіі дзейнічаюць некалькі дзясяткаў ВНУ і ўніверсітэтаў. У 2006 г. вышэйшую адукацыю ў Славакіі атрымалі 34 535 выпускнікі[40], аднак аніводны ўніверсітэт Славакіі не ўваходзіць у лік 500 найлепшых універсітэтаў свету[41].
Сярод найлепшых ВНУ ўсходнееўрапейскага рэгіёна (паводле колькасці навуковых публікацый у інтэрнэце) згадваюцца наступныя славацкія: Універсітэт Коменскага ў Браціславе, Тэхнічны ўніверсітэт у Кошыцах, Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе, Славацкі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры і Універсітэт Паўла Ёзафа Шафарыка ў Кошыцах[42].
Навука і даследаванні
Навуковая дзейнасць і даследаванні ў Славакіі, як правіла, заказваюцца дзяржавай і фінансуюцца ўніверсітэтамі, навукова-даследчымі інстытутамі і Акадэміяй навук Славакіі. Прыватны сектар у навукова-даследчай галіне практычна адсутнічае. Сферамі ведаў, у якіх славацкія вучоныя маюць высокую кваліфікацыю, параўнальную з сусветным узроўнем, можна назваць тэхнічныя навукі і фізіку. Выдаткі на навуку і даследаванні, нягледзячы на намаганні павысіць іх да 2010 г. да 3 % ад ВУП, не паднімаюцца на працягу некалькіх гадоў вышэй за 0,5 % ад ВУП, прычым у 2008 г. нават назіраўся спад: выдаткі склалі ўсяго 0,47 % ад ВУП[43]. Варта адзначыць для параўнання, што ў 1989 г. выдаткі на навукова-даследчую дзейнасць складалі 3,9 % ад ВУП, што адпавядала сусветнаму ўзроўню[44][45].
Сілавыя структуры
Узброеныя сілы
Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі (да 2002 г. Армія Славацкай Рэспублікі) служаць найперш для аховы бяспечнасці дзяржавы, яе свабоды і суверэнітэту. Яны таксама выкарыстоўваюцца для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў або іншых надзвычайных здарэнняў. Са студзеня 2006 г., калі было вырашана скасаваць усеагульную вайсковую павіннасць, Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі сталі прафесійнай арміяй[46]. Узрост добраахвотнага далучэння да шэрагаў Узброеных сіл абмежаваны інтэрвалам паміж 18 і 30 гадамі. У арміі маюць права служыць як мужчыны, так і жанчыны. Адміністрацыйна Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі падзяляюцца на Сухапутныя, Паветраныя сілы і Сілы навучання і падтрымкі. Выдаткі на Узброеныя сілы Славакіі складаюць каля 2 % ВУП (у 2011 г. — 1,1 % ВУП, гэта былі на той час 655,79 млн еўра)[47]. У 2013 г. Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі складаліся з 14 501 ваенных і 6989 грамадзянскіх служачых.
Паліцыя
Абавязкі паліцыі размяркоўваюцца на дзяржаўны і мясцовы ўзроўні: акрамя Паліцыі Славацкай Рэспублікі (славацк.: Policajný zbor Slovenskej republiky), якая з’яўляецца па сутнасці агульнадзяржаўным паліцэйскім органам, існуюць разнастайныя муніцыпальныя паліцэйскія сілы. Пагатоў, кожны грамадзянін Славакіі, калі ён адпавядае пэўным крытэрыям, можа служыць у добраахвотнай паліцыі — своеасаблівай народнай дружыне па ахове парадку, за службу ў якой не надаюцца ніякія прывілеі. Зрэшты, паліцэйскія сілы Славакіі на агульнадзяржаўным узроўні не абмяжоўваюцца Паліцыяй Славацкай Рэспублікі: існуюць незалежныя Ваенная паліцыя, Чыгуначная паліцыя, Фінансавая паліцыя, а таксама спецыялізаваныя сілы, якія падпарадкоўваюцца розным міністэрствам у адпаведнасці з іх прызначэннем. Паводле дадзеных на 2012 г. у Славакіі служылі: 21 407 паліцэйскіх у Паліцыі Славацкай Рэспублікі, 2500 муніцыпальных паліцэйскіх і 750 добраахвотных паліцэйскіх — такім чынам, агульная колькасць паліцэйскіх у Славацкай Рэспубліцы ў 3 разы перавысіла колькасць паліцэйскіх у Фінляндыі, насельніцтва якой прыкладна такое жа па колькасці, як і насельніцтва Славакіі[48].
Сродкі масавай інфармацыі
На 1 студзеня 2011 г. была створана арганізацыя «Радыё і тэлебачанне Славакіі» (славацк.: Rozhlas a televízia Slovenska) — грамадская нацыянальная незалежная інфармацыйна-культурна-адукацыйная ўстанова. Яна падзяляецца на дзве галіны: Славацкае радыё і Славацкае тэлебачанне, якія да стварэння РТБС функцыянавалі незалежна адна ад адной[49]. Генеральным дырэктарам РТБС з’яўляецца Вацлаў Міка.
Радыё
Найбольш папулярныя радыёстанцыі Славакіі (дадзеныя за 3—4 кварталы 2010 г.)[50]:
- «Rádio Expres» — 19,95 %;
- «Rádio Slovensko» — 16,86 %;
- «Fun Rádio» — 13,83 %;
- «Jemné Melódie» — 7,23 %;
- «Rádio Europa 2» — 6,30 %;
- «Rádio Regina» — 6,12 %;
- «Rádio Viva» — 3,85 %;
- «Rádio Lumen» — 2,91 %;
- «Rádio FM» — 1,99 %;
- «Rádio Hey!» — 1,61 %.
Славацкае радыё мае больш за 85-гадовую гісторыю і 9 умоўных акруг. Аналагавае вяшчанне ажыццяўляюць наступныя станцыі: «Rádio Slovensko», «Rádio Regina», «Rádio Devín», «Rádio FM», «Rádio Patria» і «Radio Slovakia International». Лічбавае вяшчанне праз інтэрнэт ажыццяўляюць наступныя станцыі: «Rádio Klasika», «Rádio Litera» і «Rádio Junior». Цэнтр Славацкага радыё знаходзіцца ў Браціславе.
Тэлебачанне
Пасля знікнення чэхаславацкага тэлебачання ў Славакіі з’явілася непасрэдна Славацкае тэлебачанне, якое мае два каналы — «Першы» і «Другі» («Трэці» канал спыніў вяшчанне ў 2011 г.). У 2011 г. «Першы» канал (да 2004 г. меў назву «STV 1») адзначыў сваё 55-годдзе. «Другі» канал (да 2004 г. меў назву «STV 2») транслюе пераважна славацкія дакументалістыку, спорт, славацкія і некамерцыйныя замежныя фільмы.
У 1996 г. пачала вяшчанне камерцыйная тэлекампанія «TV Markíza», якая доўгі час карысталася найбольшай папулярнасцю ў краіне. Яе дырэктар — Маціяс Сетале. Праз пэўны час быў запушчаны другі канал — «TV Doma» (мэтавая аўдыторыя — жанчыны), а затым і трэці — «TV Dajto» (мэтавая аўдыторыя — мужчыны). Быў таксама створаны і чацвёрты канал з назваю «TV Foor», аднак яго згарнулі ў 2014 г.
Колішні канал «TV Global» у 2002 г. трансфармаваўся ў «TV JOJ», які пашырыўся да яшчэ аднаго канала «JOJ Plus», а ў 2013 г. запусціў яшчэ два каналы: «TV WAU» і «TV SENZI». Дырэктар — Францішак Бораўскі.
Канал «TA3» транслюе навіны са Славакіі і замежжа.
У дадатак да гэтых каналаў у Славакіі вяшчаюць «TVA» (бізнес-адміністраванне), «Nautik TV» (раней спецыялізаваўся на акіянічным і марскім свеце, а цяпер ажыццяўляе перад усім інтэрактыўную трансляцыю), «MusicBox» (музыкальны канал), «Ring TV» (транслюецца ўночы замест «TA3», мае інтэрактыўнае вяшчанне), а таксама іншыя рэгіянальныя і лакальныя каналы.
Найбольш папулярныя тэлевізійныя каналы Славакіі (дадзеныя за 3—4 кварталы 2010 г.)[51]:
- «TV Markíza» — 57,33 %;
- «TV JOJ» — 36,80 %;
- «Першы» — 21,17 %;
- «TA3» — 4,88 %.
У сакавіку 2011 г. Славакія пачала пераход ад аналагавага тэлебачання да лічбавага[52].
Друк
Найбольш чытаныя перыядычныя выданні Славакіі (дадзеныя за 3—4 кварталы 2010 г.)[53]:
- Штодзённыя выданні:
- «Nový Čas» — 22,30 %;
- «SME» — 7,49 %;
- «Plus Jeden Deň» — 7,03 %;
- «Pravda» — 6,77 %;
- «Šport» — 3,94 %;
- «Korzár» — 3,61 %;
- «Hospodárske noviny» — 3,39 %;
- «Új Szó» — 2,28 %;
- «Avízo» — 1,24 %;
- Штотыднёвыя выданні:
- «Plus 7 dní» — 12,27 %;
- «Život» — 9,60 %;
- «Nový Čas pre ženy» — 8,43 %;
- «Báječná žena» — 7,71 %;
- «Eurotelevízia» — 6,12 %;
- «Slovenka» — 4,15 %;
- Штомесячныя выданні:
- «Zdravie» — 9,23 %;
- «Eva» — 9,07 %;
- «EMMA» — 8,33 %;
- «Záhradkár» — 7,40 %;
- «Auto motor a šport» — 5,04 %;
- «Auto magazín» — 4,17 %;
- «Pekné bývanie» — 4,16 %.
Спорт
Улічваючы кліматычнае становішча Славакіі, у краіне папулярныя як летнія, так і зімнія віды спорту. Найбольш папулярныя віды спорту ў Славакіі: футбол, хакей, тэніс, лёгкая атлетыка, гандбол, баскетбол, валейбол, вяслярны слалам, лыжны спорт, веласпорт, хакейбол, флорбол і іншыя.
Цэнтрам біятлону ў Славакіі з’яўляецца маленькая вёска Осрбле, дзе ў 1997 г. праходзіў Чэмпіянат свету па біятлоне. Спаборніцтвы ў вяслярным слаламе рэгулярна арганізоўваюцца ў Чунаве. У лыжнай зоне Шцірбскага возера знаходзяцца два трампліны, на каторых адбываліся Чэмпіянаты свету па скоках на лыжах у 1935 г. і ў 1970 г.
Зборная Славакіі па футболе не паказвае паспяховых вынікаў як на еўрапейскім, так і на сусветным узроўнях, нягледзячы на высокую папулярнасць футболу ў краіне. Футбольная асацыяцыя Славакіі арганізоўвае і праводзіць спаборніцтвы між славацкімі камандамі: Вышэйшая ліга, Першая ліга і г. д. У 2010 г. славацкая зборная ўпершыню ў гісторыі незалежнай Славакіі прайшла ў ⅛ фіналу на Чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР. Найбольш знакамітыя славацкія футбольныя клубы — «ФК Слован Браціслава», «Жыліна» і «ФК Спартак Трнава».
Зборная Славакіі па хакеі дэманструе значныя поспехі: напрыклад, залаты медаль у 2002 г., сярэбраныя медалі на Чэмпіянатах свету ў 2000 г. і ў 2012 г., бронзавы медаль у 2003 г.). Федэрацыя хакею Славакіі з’яўляецца асноўным кіруючым органам у Славакіі ў галіне хакею і праводзіць шматлікія спаборніцтвы: Славнафт Экстраліга, Першая ліга, Першая жаночая ліга, Юніёрская ліга і г. д. У 2011 г. у Браціславе і Кошыцах праходзіў Чэмпіянат свету па хакеі, а ўпершыню гэта мерапрыемства ў Славакіі адбылося ў 1925 г. у Высокіх Татрах на натуральных прыродных катках.
Кухня
Славацкая кухня з’яўляецца разнастайнай і адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна, адчувае ўплывы адпаведна чэшскай, польскай, аўстрыйскай і венгерскай кухняў. У паўночнай Славакіі кухня ўключае тыповыя пастухоўскія стравы, як брынзавыя галушкі і дранікі (славацк.: zemiakové placky), калі ў паўднёвай Славакіі разам з традыцыйнымі славацкімі стравамі сустракаюцца венгерскія і аўстрыйскія гуляш, леча, фаршыраваныя перцы, венскі шніцаль.
Таксама ў славацкую кухню ўваходзяць[54]:
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Сусветны банк
- ↑ Некрашэвіч, С., Байкоў, М. Расійска-беларускі слоўнік / Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; [рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага]. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 703 с. — С. 184. — ISBN 978-5-00076-013-0. Выданне распрацавана пад грыфам слоўнікавай камісіі гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры
- ↑ У адпаведнасці з класіфікацыяй статыстычнага аддзела ААН.
- ↑ У адпаведнасці з некаторымі іншымі класіфікацыямі.
- 1 2 Štatistické údaje o štátnych hraniciach(нявызн.)(недаступная спасылка). SVS MV SR (сакавік 2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 19 лістапада 2014.
- ↑ Углар, В.: Пра паходжанне назваў «славак», «Славакія» ды «славацкая мова» (славацк.)
- ↑ KOVÁČ, D., a kol.: Kronika Slovenska 1. Bratislava: Vydala Fortuna Print pre Adox, 1998, s. 76. (славацк.)
- 1 2 Všeobecné charakteristiky za rok 2009(нявызн.)(недаступная спасылка). Štatistický úrad SR. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 3 снежня 2014.
- ↑ Kováč, M., Plašianka, D., 2003: Geologická stavba oblasti na styku Alpsko-karpatsko-panónskej sústavy a priľahlých svahov Českého masívu. Univerzita Komenského, Bratislava, 88 s.
- ↑ Baláž, P., Kúšik, D., 2010: Nerastné suroviny Slovenskej republiky, stav k roku 2009. Štátny geologický ústav Dionýza Štúra, Bratislava, 158 s. Dostupné online Архівавана 14 снежня 2013.
- ↑ Prírodné bohatstvo Slovenska(нявызн.)(недаступная спасылка). TASR (2008 г.). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 8 снежня 2014.
- ↑ Štátny zoznam osobitne chránených častí prírody SR(нявызн.). SAŽP (2007 г.).(недаступная спасылка)
- ↑ Výnos č. 3/2004-5.1 zo 14. júla 2004(нявызн.). Ministerstva životného prostredia SR (14 ліпеня 2004 г.).
- ↑ Lokality Natura 2000(нявызн.). Štátna ochrana prírody SR.
- 1 2 3 4 5 У адпаведнасці з перапісам 2011 г.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Štatistický úrad SR Архівавана 29 сакавіка 2014.
- 1 2 Fórum inštitút pre výskum menšín
- ↑ http://www.portal.statistics.sk Архівавана 29 сакавіка 2014.
- ↑ Moslimovia na Slovensku by chceli mať mešitu(нявызн.). TASR (12 ліпеня 2012 г.).
- ↑ Матэрыялы брыфінгу намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМI 16 студзеня б.г.(недаступная спасылка)// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. 16 студзеня 2002
- ↑ Vyrobili sme takmer milión áut, na obyvateľa najviac na svete(нявызн.). sme.sk (16 студзеня 2014 г.).
- ↑ Joseph J. Hobbs. World Regional Geography. — Belmont: Cengage Learning, 2009. — С. 145. — ISBN 0-495-38950-1.
- ↑ Kolektív autorov, Ottova praktická encyklopédia Slovensko. Ottovo nakladatelství, Praha, 2008, s. 401—404
- 1 2 J Némethová. Poľnohospodárstvo Slovenska(нявызн.)(недаступная спасылка). dam.fpv.ukf.sk (20 жніўня 2010 г.). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2018. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Štatistický úrad SR. Súpis hospodárskych zvierat k 31.12.2009(нявызн.)(недаступная спасылка). portal.statistics.sk (20 жніўня 2010 г.). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Štruktúra pôdneho fondu(нявызн.). Pôdny portál (2012 г.).
- ↑ Turistov na Slovensku pribúda(нявызн.). aktualne.centrum.sk (9 кастрычніка 2011 г.).
- ↑ IEA Key energy statistics 2010 Архівавана 11 кастрычніка 2010. Page: Country specific indicator numbers from page 48 (англ.)
- ↑ IAEA Slovakia (англ.)
- ↑ Wind in power 2010 European statistics EWEA February 2011 pages 4 and 11 (англ.)
- 1 2 The World Factbook(нявызн.)(недаступная спасылка). Central Intelligence Agency. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Štatistické údaje(нявызн.)(недаступная спасылка). Letisko M.R.Štefánika Bratislava. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2011. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Zmluva o prevádzkovaní dráh na rok 2007(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2011. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Koncepcia rozvoja vodnej dopravy SR(нявызн.)(недаступная спасылка). MDPT. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ D. Széplaky, L. Lukáč. Súčasnosť a budúcnosť tranzitnej prepravy zemného plynu na území Slovenska(нявызн.)(недаступная спасылка). tzbportal.sk (3 лютага 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2014. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Providers of networks and services (Telecommunications Regulatory Authority of the Slovak Republic) Архівавана 21 ліпеня 2011. (славацк.)
- ↑ Архівавана 10 сакавіка 2016. Архівавана 10 сакавіка 2016. Архівавана 10 сакавіка 2016. Архівавана 10 сакавіка 2016. Архівавана 10 сакавіка 2016. Архівавана 10 сакавіка 2016. Telecomunication Infrastructure (Department of Transport, Construction and Regional Development of the Slovak Republic, 2010) (славацк.) Архівавана 10 сакавіка 2016.
- ↑ «Slovakia» Архівавана 7 красавіка 2020., World Factbook, U.S. Central Intelligence Agency, 10 September 2013. (англ.)
- ↑ Здравоохранение и медицина в Словакии (руск.)
- ↑ Řádek, M. a kolektív, 2007: Vysoké školstvo na Slovensku. Realita, problém, možné riešenia. EPPP, 38 s.
- ↑ Academic Ranking of World Universities - 2008 - Top 500 World Universities(нявызн.)(недаступная спасылка). arwu.org (18 кастрычніка 2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2009. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Top Eastern Europe Universities(нявызн.)(недаступная спасылка). webometrics.info (13 ліпеня 2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2010. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Výdavky na výskum a vývoj(нявызн.)(недаступная спасылка). Štatistický úrad Slovenskej republiky (15 кастрычніка 2009 г.). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Vladimír Baláž. Slovenská ekonomika je malá, otvorená a hlúpa(нявызн.). sme.sk (16 верасня 2009 г.).
- ↑ Slovensko: každý rok menší podiel HDP na vedu a výskum(нявызн.). euractiv.sk (11 сакавіка 2008 г.).
- ↑ História povinnej vojenskej služby. Obrana, 8, 2005 s. 6 — 9 Спасылка ў сетцы
- ↑ Štátny rozpočet, Výdavky podľa funkčnej klasifikácie - Obrana(нявызн.). Ministerstvo financií SR (20 верасня 2013 г.).
- ↑ "Počtom policajtov sme veľmoc (We are a superpower in terms of the number of policemen)". SME. 26 July 2012. Праверана 29 July 2012.
- ↑ Zákon č. 532/2010 Z. z. o Rozhlase a televízii Slovenska a o zmene a doplnení niektorých zákonov(нявызн.)(недаступная спасылка) (3 чэрвеня 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Počúvanosť rádií na Slovensku 2010(нявызн.)(недаступная спасылка). strategie.hnonline.sk (3 чэрвеня 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2012. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Sledovanosť televízií 2010 (MML - TGI)(нявызн.)(недаступная спасылка). strategie.hnonline.sk (3 чэрвеня 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Predpokladaný harmonogram vypínania základných analógových televíznych vysielačov a zapínania vysielačov DVB T v roku 2011(нявызн.)(недаступная спасылка). MDVRR SR (3 чэрвеня 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2012. Праверана 16 снежня 2014.
- ↑ Čítanosť tlače (MML + OMV)(нявызн.)(недаступная спасылка). strategie.hnonline.sk (3 чэрвеня 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Zoznam výrobkov v Slovenskej republike ako chránené označenie pôvodu a chránené zemepisné označenie
Літаратура
- Славакія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 486-493. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славакія
- Slovakia даведнік на сайце Wikivoyage
- Афіцыйны сайт урада
- Афіцыйны сайт прэзідэнта
- Narodna Rada — Афіцыйны сайт парламента
- Турызм Славакіі
- Карты Славакіі
- Славацкі пошукавы сервер