Слабадскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабада
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 270
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222392
Код аўтам. нумароў 5

Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Слабада.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзягільскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Бакачы, Вайцяхова, Вохабні, Двор Крапіўна, Дзягілі, Крапіўна, Кухальскія, Леанардава, Мікасецк, Мілты, Муцеўшчына, Нагаўкі, Нагаўшчына, Посапава, Пугачы, Рамашкі, Рубанікі, Студзяніца, Суднікі)[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Старагабскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Бадзені, Баяры, Вусаўшчына, Гняздзішча, Зані, Канчані, Качаны, Ляхавічы, Мазалеўшчына, Місуны, Мохавічы, Навасёлкі, Новыя Габы, Пятрова, Раманаўшчына, Старыя Габы)[2]. 4 сакавіка 2016 года скасавана вёска Двор Крапіўна (далучана да вёскі Крапіўна)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (35 населеных пунктаў) — 1072 чалавекі[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 1270 чалавек[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.