Славутасць
Скіт Залатога лесу
50°31′14″ пн. ш. 21°14′33″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1624 і XVII стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скіт Залатога лесу ў Рытвянах — былы скіт у вёсцы Рытвянах, Свентакшыскім ваяводстве. Размешчаны ў сярэдзіне Рытвянскай пушчы.

Гісторыя

Гісторыя пачынаецца ў 1617 годзе, калі кракаўскі ваявода Мангус Тэнчыньскі падарыў ордэну камедулаў, якія некалькі гадоў раней пасяліліся ў Кракаве, зямельны ўчастак і грошы на будаўніцтва скіта ля сяла Рытвяны. Мангус Тэнчыньскі і яго брат, люблінскі ваявода Габрыэль былі галоўнымі фундатарамі скіта. Краевугольны камень пад яго будаўніцтва быў закладзены 1 мая 1624 года кракаўскім біскупам Марцінам Шышкоўскім. Будаўніцтва касцёла, кляштарных збудаванняў і скіта працягвалася да 1637 году. Тады біскуп Кракава Томаш Аборскі кансэкраваў храм, надаючы яму імя Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Камедулы заставаліся ў Рытвянах больш за 200 гадоў. У 1737 і 1741 гадах адбыліся пажары, падчас якіх згарэла, між іншым, бібліятэка. Падчас падзелаў Рэчы Паспалітай Рытвяны апынуліся пад акупацыяй Расіі. Царскім указам ад 16 чэрвеня 1820 года кляштар камедулаў быў ліквідаваны. Апошнія чатыры манахі пакінулі рытвянскі скіт у 1825 годзе.

Закінуты комплекс вярнуўся ў рукі фундатараў. Тыя спрабавалі яго выратаваць і пасялілі тут айцоў рэфарматараў. Аднак, пасля паразы паўстання 1864 года, чарговы ўказ цара прымусіў францысканцаў пакінуць Рытвяны.

У 1925 годзе адбылася чарговая спроба аднаўлення зыходнай — рэлігійнай функцыі аб’екту. У комплекс вярнуліся камедулы, але стан будынкаў зрабіў немагчымым належнае функцыянаванне гэтага месца.

Дзесяць гадоў пазней, дзякуючы намаганням касцёльных уладаў і пры падтрымцы апошняга ўладальніка Рытвянаў Артура Радзівіла ў комплексе была заснаваная парафія. Большасць будынкаў манастыра тады была ў трагічным стане.

У 2007 годзе пачалася рэканструкцыя моцна пашкоджанага комплексу і праца па добраўпарадкаванні яго наваколля. З 2001 году тут дзейнічае Дыяцэзіялны цэнтар культуры і адукацыі «Крыніца», які прапануе розныя формы адпачынку і тэрапіі.

У 2013 годзе на тэрыторыі комплексу быў створаны музэй, звязаны з польскім гістарычным серыялам «Цёмныя воблакі», некалькі частак якога былі знятыя менавіта ў гэтым месцы.

Сёньня комплекс у Рытвянах гэта: гістарычны касьцёл, лячэбны цэнтар, Камедулская галерэя, бібліятэка, кляштарныя сады. На тэрыторыі комплексу дзейнічае гатэль[1].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.