Скідзельскі цукровы камбінат | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2.3.1951 |
Размяшчэнне | Скідаль, Гродзенскі раён, Беларусь |
Ключавыя постаці | Дзмітрый Ягораў, Уладзімір Губарэвіч |
Галіна | Харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | Цукар, жамярына, лімонная кіслата, патака, вапна |
Абарот | ▲1189,2 млрд рублёў (2012; $142,1 млн) |
Аперацыйны прыбытак | ▲5779 млн руб ($691 тыс) |
Чысты прыбытак | ▲1521 млн руб ($182 тыс) |
Дэвіз | Першы беларускі цукровы завод |
Матчына кампанія | Белдзяржхарчпрам |
Сайт | www.ssf.by |
Скідзельскі цукровы камбінат — першы ў Беларусі цукровы завод, заснаваны ў 1951 годзе. На 2011 г. уключаў цэх перапрацоўкі сухіх грануляваных жамерын з буракоў сутачнай магутнасцю 300 тонаў (загрузка 2010 г. — 260 т.), мыйны комплекс магутнасцю 8 тыс.т. буракоў за содзень, выпарную станцыю на 10 тыс. т. буракоў за содзень, сілас на 15 тыс. т. (пабудаваны ў 1998 г.) і адзіны ў Беларусі цэх па вытворчасці лімоннай кіслаты (запушчаны ў 1961 г.; вытворчасць 1,6 тыс.т. у 2010 г.). На 2010 г. цукар фасаваўся ў мяхі па 50 кілаграмаў (85% ад агульнага вырабу цукру), у ламінаваныя пакеты па 5 і па 3 кг, у папяровыя пакеты па 1 кг, і па 5 грам у так званыя сцікі, і прэсаваны цукар па 1 кілаграме. Таксама выраблялася меласа і дэфекат.
Звыш паловы цукру пастаўляе за мяжу. Асноўнымі пакупнікамі ў Беларусі з'яўляюцца кандытарскія фабрыкі «Камунарка», «Чырвоны Мазыранін» (Гомельская вобласць) і «Чырвоны харчавік» (Бабруйск, Магілёўская вобласць), а таксама гандлёвыя сетка «Белбакалея» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Сыравіна цягам 4 месяцаў (у верасні—снежні) паступае ад 17 фермерскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК) у 6 раёнах Гродзенскай вобласці з плошчы 17,5 тыс. гектараў (валавы збор 2010 г. — 860 тыс.т. цукровых буракоў).
Гісторыя
У 1946 г. пачалося будаўніцтва Беларускага цукровага завода, які запусцілі ў 1951 годзе. У 1993 г. увялі ў дзеянне вытворчасць магутнасцю 3 тыс. т. цукру за суткі[1]. 16 жніўня 1993 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову №522 аб ператварэнні прадпрыемства ў ААТ, якое адбылося ў 1997 годзе. У 2010 г. завод вырабіў 167 тыс. тонаў цукру, у тым ліку 93 тыс. т. з 769 тыс. т. цукровых буракоў і 71,5 тыс. т. з цукру-сырцу. Сярэднесутачная перапрацоўка дасягнула 7 тыс. т. буракоў. Пастаўкі за мяжу склалі 104 тыс. т. (63%) цукру (тыс.т.: 37,5 — у Расію, 26 — ва Украіну, па 10 — у Казахстан, Кыргызстан і Узбекістан, 1 — у Літву), каля 23 тыс. т. сушаных жамерын і каля 800 т. лімоннай кіслаты агульным коштам $81 мільёнаў. Магутнасць вытворчасці складала 7,5 тыс. т. за суткі[2]. У 2011 г. штодня выпускалася 850 тонаў цукру і адгружалася да 10 вагонаў звыш 6 тонаў[3].
У 2017 г. камбінат быў у «чыстых стратах» на 18 млн руб.[4]
У 2018 г. камбінат быў у «чыстых стратах» на 10 млн руб., а крэдытная запазычаннасць складала 122 млн руб.[4]
Кіраўнікі
- Міхаіл Цяцерын (1951-1958)
- Уладзімір Каханоўскі (1967-1993)
- Генадзь Карамушка (1993-2006)
Зноскі
- ↑ Скідзельскі цукровы камбінат // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 455. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5.
- ↑ Павел Бераснеў, Віктар Пазнякоў Скідзельскі цукровы камбінат — першы на працягу 60 гадоў // Звязда : газета. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Марыя Вушкевіч. Скідзельскі цукровы камбінат - адзін з 4 вытворцаў цукру ў Беларусі . Белтэлерадыёкампанія (9 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2014. Праверана 21 студзеня 2017.
- 1 2 МА. Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі . Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
Літаратура
- Скі́дзельскі цукро́вы камбіна́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- ААТ «Скідальскі цукровы камбінат» Архівавана 23 кастрычніка 2019.