Скідзельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Скідзель (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 443
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Скі́дзельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 30 студзеня 1974 г. гарадскі пасёлак) Скідзель (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, Юравічы перададзены ў склад Абухаўскага сельсавета, вёска Хваты скасавана (злілася з гарадскім пасёлкам Скідзель)[1]. 20 лістапада 1989 года ў склад Абухаўскага сельсавета перададзена вёска Міхайлаўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2443 чалавекі[3], з іх 79,8 % — беларусы, 10,5 % — палякі, 7,4 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.