Скрыпіца
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Басейн 350 км²
Расход вады 1,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лагвошчы
  Каардынаты 52°14′12″ пн. ш. 27°36′48″ у. д.
Вусце Прыпяць
  Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны захад ад вёскі Перароў
  Каардынаты 52°04′30,70″ пн. ш. 27°58′21,60″ у. д.
Ухіл ракі 0,04 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Жыткавіцкі раён
physical
Скрыпіца
Скрыпіца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скрыпі́ца[1], канава Скрыпіца — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,04 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лагвошчы, вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Перароў. Асноўныя прытокі: Гніліца і Навуць (леваруч). Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, працякае праз шэраг невялікіх азёр у пойме Прыпяці. Даліна на ўсім працягу невыразная. Рэчышча ад вытоку на працягу амаль 25 км каналізаванае.

Флора

У рацэ насяляюць 64 віды водарасцей[2].

Зноскі

Літаратура

  • Скрыпіца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 473. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 524.  599 с., іл. 10 000 экз.
  • Водоросли планктона водоёмов и водотоков Национального парка «Припятский» / Т. М. Михеева, А. А. Свирид, Г. К. Хурсевич, Е. В. Лукьянова / Под ред. Т. М. Михеевой. — Минск: Право и экономика, 2016. — 325 с. — ISBN 978-985-552-504-3. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 21. — 68 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.