Скрыпліца | |
---|---|
Каардынаты: 53°17′04,42″ пн. ш. 29°38′58,60″ у. д. | |
Даўжыня | 1,15 км |
Шырыня | 1 км |
Плошча | 0,73 км² |
Аб'ём | 0,00139 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Год напаўнення | 1981 |
Скрыпліца |
|
Скрыпліца |
Скрыплі́ца[1] — вадасховішча ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Кіраўск каля аграгарадка Скрыпліца.
Вадасховішча створана ў 1981 годзе ў мэтах назапашвання сцёку ракі Добасна, абваднення сельгасугоддзяў, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,73 км². Даўжыня 1,15 (1[1][2]) км, найбольшая шырыня 1 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,39 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4[2] км. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,1 км.
Зноскі
Літаратура
- Скрыплі́ца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 525. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.