Вёска
Скрыль ![]() Дарога Н9347
Скрыль на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Скрыль[1] (трансліт.: Skryĺ, руск.: Скрыль) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 9 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Паводле перапісу 1897 г. вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Дзейнічалі прыпісная царква, хлебазапаская крама.
У пачатку 20 ст. узгадываецца маёнтак Скрыль.
У 1920 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасля рэвалюцыі пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, 35 вучняў (1922).
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 г. быў створаны калгас"Рассвет камуны", працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У траўні 1944 г. вёска была спалена.
Насельніцтва
![](../I/13d8c6fc209c8e9f023135d663ec4f42.png.webp)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скрыль