Скверы на плошчы Перамогі
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Дата заснавання1950-я 
Размяшчэнне
53°54′28″ пн. ш. 27°34′24″ у. д.
Раён[[Цэнтральны|Цэнтральны]]
МетроПлошча Перамогі 
Скверы на плошчы Перамогі (Мінск Цэнтр)
Скверы на плошчы Перамогі
Скверы на плошчы Перамогі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скверы на плошчы Перамогі — зялёныя зоны партэрнага тыпу па абодва бакі і значна ніжэй узроўню пр. Незалежнасці каля пл. Перамогі паміж вул. Захарава, Камуністычнай і Фрунзэ, з кожнага боку абмежавана жылымі дамамі 1950—1956 гг. пабудовы. З боку Свіслачы абмежаваны Домам-музеем I з'езда РСДРП (будынак адноўлены ў 1948, арх. І. Валадзько) і манументальнымі варотамі — уваходам у Цэнтральны дзіцячы парк. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя

Сквер, ззаду бычны ўваход у Цэнтральны дзіцячы парк

Круглая плошча пачала фарміравацца ў канцы 1930-х гг. як важная транспартная развязка. У 1950-я гг., у сувязі з размяшчэннем тут манумента Перамогі, у інстытуце «Белдзяржпраект» быў распрацаваны праект добраўпарадкавання зялёнай зоны плошчы, аўтарам якога з'яўляўся архітэктар М. Баршч.

У 1984 г., у сувязі з будаўніцтвам Мінскага метрапалітэна, плошча была перапланавана архітэктарамі Б. Ларчанкам, Б. Школьнікавым, К. Вязгіным і стала авальнай. Паменшаны памер зялёнай зоны плошчы быў і часткова зменена яе першапачатковае вырашэнне.

У наш час скверы вакол плошчы алеямі падзелены на чатырохвугольныя добраўпарадкаваныя ўчасткі. Адзін бок бліжэйшага да плошчы ўчастка паўтарае крывізну тратуара і праезнай часткі. Уздоўж дарожак у спецыяльна прадугледжаных месцах пастаўлены лаўкі. У дэкаратыўным афармленні сквераў выкарыстаны лісцевыя і хвойныя дрэвы, групы кустоўя.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.