Касмічны скафандр «Сокал»

Скафандр (ад грэч. σκάφος — лодка, судна + ανδρός — родны склон ад ανήρ — чалавек, літаральна — «лодкачалавек». У Старажытнай Грэцыі «скафандрамі» называлі добрых плыўцоў і нырцоў) — індывідуальны герметычны рыштунак, прызначаны для ізаляцыі чалавека (ці жывёлы) ад знешняга асяроддзя.

Часткі рыштунку ўтвараюць абалонку, непранікальную для кампанентаў навакольнага асяроддзя (вадкасцяў, газаў, выпраменьванняў). Скафандры ў асноўным падзяляюцца на авіяцыйныя, вадалазныя і касмічныя.

Гл. таксама

  • Экзашкілет — прылада, прызначаная для павелічэння мускульнай сілы чалавека за кошт вонкавага каркаса.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.