Скарпена | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Scorpaena porcus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Скарпе́на[1], марскі ёрш[1] (Scorpaena porcus) — рыба роду Скарпены (Scorpaena) сямейства Скарпенавыя (Scorpaenidae).
Жыве ў Міжземным моры і ў Атлантычным акіяне ля афрыканскага і еўрапейскага берагоў, у вялікіх колькасцях сустракаецца ў Чорным моры, трапляецца часам у Азоўскім моры. Драпежнік. Трымаецца ў прыбярэжнай зоне і большую частку часу праводзіць лежачы на дне ў чаканні здабычы. Дасягае 40-сантыметровай даўжыні. Сілкуецца дробнымі рыбамі, ракападобнымі.
Скарпенам уласціва лінька[1].
Зноскі
- 1 2 3 БелЭн 2002.
Літаратура
- Скарпена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 441. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.