Скалы Доўбуша (укр.: Скелі Довбуша)  — група скальных астанцаў вышынёй да 80 метраў, размешчаная ў Далінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, за 11 км на паўднёвы захад ад горада Балехаў, недалёка ад вёскі Бубнішча. Назва скал паходзіць ад імя правадыра народных мсціўцаў — апрышкаў Алексе Доўбушу.

Скалы Доўбуша з'яўляюцца комплексным помнікам прыроды агульнадзяржаўнага значэння і ўваходзяць у склад Паляніцкага рэгіянальнага ландшафтнага парку.

Апісанне скал

Скалы складаюцца з ямненскага пясчаніка. Скалы ўтварыліся больш 70 млн гадоў таму на дне цёплага мора. Масіў скал мае шырыню каля 200 м, даўжыню каля 1 км і арыентаваны з захаду на ўсход. Масіў размешчаны пасярод букава-яловага лесу.

Гісторыя

Паводле дадзеных археалагічных даследаванняў у X—XVII ст. да н. э. на Скалах Доўбуша размяшчалася паганскае свяцілішча-абсерваторыя.

У другім тысячагоддзі н. э. пасля распаўсюду хрысціянства на гэтым месцы паўстаў невялікі скіт, а трохі пазней — вартаўнічая крэпасць (адно з умацаванняў, якім Яраслаў Асамысл, паводле слоў аўтара «Слова пра паход Ігараў», падпёр Венгерскія горы), што вытрымала татара-мангольскае нашэсце і праіснавала да XVI стагоддзя.

Паводле паданняў у XVII—XVIII ст. ля скал знаходзілася адна з баз апрышкаў, у тым ліку ў 1743 годзе — лагер атрада Алексы Доўбуша.

Засяленне горных схілаў у раёне Скал Доўбуша адбывалася ў пасляваенныя гады.

Турызм і спорт

Скалы Доўбуша з'яўляюцца папулярным месцам сярод скалалазаў — па скалах пракладзена мноства скалалазных маршрутаў розных катэгорый складанасці, рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы па скалалазанню. Скалы Доўбуша таксама з'яўляюцца папулярным турыстычным месцам.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.