Сетунь | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 38 км |
Басейн | 190 км² |
Расход вады | 1,33[1][2] м³/с |
Вадацёк | |
Выток | в. Салар'ева Маскоўскай вобл.[1][2] |
• Каардынаты | 55°37′49″ пн. ш. 37°25′08″ у. д. |
Вусце | р. Масква, насупраць Новадзявочага манастыра |
• Каардынаты | 55°43′40,30″ пн. ш. 37°32′37,60″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Масква → Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Маскоўская вобласць |
Код у ДВР | 09010101712110000023854 |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Се́тунь (руск.: Сетунь) — рака на захадзе Масквы і ў Маскоўскай вобласці, найбуйнейшы правы прыток ракі Масквы. Агульная даўжыня 38 км (у межах Масквы - каля 20 км). Плошча басейна - 190 км². Выдатак вады 1,33 м³/с. Адметнай асаблівасцю з'яўляецца тое, што рака, у адрозненне ад многіх іншых маскоўскіх рэк, працякае пераважна ў адкрытым рэчышчы і па захаванай даліне.
Вытокам ракі з'яўляецца сажалка каля вёскі Салар'ева Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці (хоць існуе таксама версія, што выток размешчаны каля вёскі Румянцава Маскоўскай вобласці). Вусце - рака Масква ніжэй Беражкоўскага моста (раней ла вусця размяшчаўся Красналужскі мост), насупраць Новадзявочага манастыра.
Тэрыторыя, прылеглая да абодвух берагоў ракі ў межах Масквы (ад МКАДа да вусця) ўключана ў створаны ў 2003 годзе прыродны заказнік «Даліна ракі Сетунь» - самы вялікі прыродны заказнік, які знаходзіцца ў межах Масквы. Яго плошча складае 693,2 гектара.