Ананімны старажытнарымскі сестэрцый з профілем багіні Ромы і сімвалам манеты на аверсе і дыяскурамі на рэверсе

Сестэ́рцый[1] (лац.: sestertius) — старажытнарымская сярэбраная (пасля Аўгуста аўрыхалкавая) манета вартасцю ў два аса і адзін семіс (1/2 аса), што і зафіксавана ў яе назве. Даслоўна яна азначае «палова трох» (лац.: semis + tertius), г. з. два з паловай. Намінал манеты пазначаўся абрэвіятурай IIS (HS або IIS), дзе II — рымская лічба, якая азначае два аса, S — семіс (палова)".

Паводле адной з версій паходжання сімвала долара, пры скарочаным напісанні дзве літары-лічбы II накладваліся на літару S, утвараючы знак долара — .

Гл. таксама

  • Манетная сістэма Старажытнага Рыма

Зноскі

Літаратура

  • Мэттингли Г. Монеты Рима. — М.: Collector’s Book, 2005.
  • Сестэрцый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 354—355. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.