Се́рыя Ба́льмера — спектральная серыя атама вадароду, лініі якой размешчаны ў бачнай і блізкай да ультрафіялетавай вобласці спектра[1]. Гэтая серыя ўтвараецца пры пераходах паміж станамі, адзін з якіх мае галоўны квантавы лік, роўны двум. Названа ў гонар швейцарскага матэматыка Іагана Бальмера, які апісаў у 1885 годзе гэтую серыю формулай.
Формула Бальмера
Для апісання даўжынь хваль λ чатырох бачных ліній спектра вадароду І. Бальмер прапанаваў формулу
дзе n = 3, 4, 5, 6; b = 3645,6 Å.
У цяперашні час для серыі Бальмера выкарыстоўваюць прыватны выпадак формулы Рыдберга:
дзе λ — даўжыня хвалі,
- R ≈ 109737,3157 см−1 — пастаянная Рыдберга,
- n — галоўны квантавы лік зыходнага ўзроўню — натуральны лік, большы ці роўны 3.
Зноскі
- ↑ Бальмера серия // Физическая энциклопедия
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.