Серо́зная абало́нка[1] (лац.: tunica serosatunica serosa)— тонкая шчыльная злучальнатканкавая мембрана таўшчынёй каля 1 мм, якая высцілае ўнутраную паверхню паражнін цела чалавека і жывёл. Да серозных абалонак ставяцца брушына, плеўра, перыкард і інш Пакрыта аднаслаёвым плоскім эпітэліем (мезатэліем).
Серозная абалонка выпрацоўвае і паглынае спецыфічную серозную вадкасць, якая падтрымлівае дынамічныя якасці ўнутраных органаў. Таксама яна выконвае ахоўную функцыю. Пры запаленні звычайна гладкая, эластычная і празрыстая тканка становіцца шурпатай, каламутнай і шчыльнай. У паталагічных выпадках серозная абалонка разрастаецца аж да зліпання.
Дадзеная абалонка развіваецца са спланхнатома — вытворнага мезадэрмы.
Гл. таксама
- Спланхналогія — вучэнне аб вантробах.
- Адвентыцыяльны пласт — злучальнатканкавая абалонка органаў, не пакрытая мезатэліем.
Зноскі
Літаратура
- Леанцюк А. С. Серозная абалонка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.