Сербія і Чарнагорыя | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | RTS RTCG |
Адбор | Нацыянальны |
Удзелы | |
Удзелы | 2 (2 у фінале) |
Першы выступ | 2004 |
Лепшы вынік | 2, 2004 |
Горшы вынік | 7, 2005 |
Спасылкі | |
Сербія і Чарнагорыя ўдзельнічала ў Еўрабачанні толькі 2 разы: у 2004 і 2005 гадах. Гэтыя выступы былі вельмі паспяховымі: у 2004 годзе краіна заняла 2 месца, а ў 2005 — 7. Сербія і Чарнагорыя — адна з краін, якая заўсёды прадстаўляла песні на адной з сваіх дзяржаўных моў (2004 — сербская; 2005 — чарнагорская).
Краіна была павінна дэбютаваць на конкурсе 2003 года. Дзеля гэтага быў праведзены нацыянальны адбор, у выніку якога прадстаўніком Сербіі і Чарнагорыі быў абраны Тошэ Праескі (у будучым — прадстаўнік Македоніі на «Еўрабачанні 2004»).
У 2004 годзе на конкурс ад краіны паехаў Жэлька Ёксімавіч, які са сваёй песняй «Lane moje» (Лане моје) заняў другое месца. На наступны раз, краіну прадстаўляла група «No Name», якая выконвала песню «Zauvijek moja» (Заувијек моја). На гэты раз, Сербія і Чарнагорыя заняла 7 месца.
У 2006 годзе, удзел краіны ў «Еўрабачанні» абмежаваўся галасаваннем падчас паўфінала і фінала, хаця краіна збіралася ўдзельнічаць. Краіну ізноў была павінна прадстаўляць група «No Name», на гэты раз з песняй «Moja ljubavi».
За 2 гады ўдзелу ў фінале Сербія і Чарнагорыя атрымала 400 балаў, а ў паўфінале — 263 бала.
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
Тошэ Праескі | Сербская | «Чиjа си» | «Чыя ты» | |||||
2004 | Жэлька Ёксімавіч | Сербская | «Лане моје» | «Маё ягнятка» | 2 | 263 | 1 | 263 |
2005 | No Name | Чарнагорская | «Заувијек моја» | «Заўсёды мая» | 7 | 137 | ||
No Name | Чарнагорская | «Љубави моја» | «Маё каханне» | |||||
Гісторыя галасвання
Станам на 2005 год гісторыя галасавання Сербіі і Чарнагорыі выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Фотагалерэя
- Жэлька Ёксімавіч у Стамбуле (2004)