Сербы засялялі Беларусь па розных прычынах і ў розныя перыяды. Сярод іх былі прадстаўнікі шляхты, царкоўныя саноўнікі, распаўсюджвальнікі агульнаславянскіх ідэй, рэфарматары адукацыі, а таксама культурныя дзеячы і навукоўцы. Былі ў Беларусі і сербскія ваяры, якія змагаліся ў войнах ХХ стагоддзя. У Першую сусветную вайну ў Мінску, Гомелі і іншых гарадах існавалі лагеры сербскіх добраахвотнікаў. Вядома, што каля трохсот сербаў з Бачкі і Бараньі ў Вялікую Айчынную ваявалі ў складзе паўсотні беларускіх партызанскіх атрадаў, пра што сведчаць спісы з былога Музея кампартыі ў Мінску. Сёння ў краіне пражывае каля 1000 сербаў. Дзейнічае культурна-асветніцкае таварыства «Сербскі цэнтр»[1] .

Знакамітыя сербы Беларусі

  • Гана Якшыч Глінская — дачка сербскага князя Стэфана Якшыча. Ажанілася з Васілём Львовічам Глінскім. Князі Глінскія мелі ўладанні ў Палессі. Дачка Ганны і Васіля, Елена, ажанілася з маскоўскім князем Васілём III, іх сынам быў Іван Грозны.
  • Сямён Гаўрылавіч Зорыч-Неранджыч — генерал і ўладальнік вялікага маёнтка ў Шклове, дзе разам з ім дзейнічалі шмат знакамітых сербаў, сярод якіх Дасітэй Абрадавіч, Сава Тэкелія і Герасім Зеліч. Паходзіць з Далмацыі. Яго бацька, Гаўрыла Неранджыч, прыехаў сюды ў XVIII стагоддзі. Ён быў усыноўлены генералам сербскага паходжання Максімам Зорычам, які ў 1752 годзе перабраўся ў Расію. За паспяховую ваенную кар’еру Максім Зорыч быў узнагароджаны Кацярынай II маёнткам у Пскове. Сімён Зорыч таксама карыстаўся даверам імператрыцы, якая падарыла яму некалькі маёнткаў. Найбольш значным яго дасягненнем стала заснаванне Шклоўскага дваранскага вучылішча, адкрытага ў 1778 годзе. Сярод настаўнікаў у школе Зорыча былі сербскія навукоўцы Дасітэй Абрадавіч і Эмануіл Янкавіч.
  • Тэадор Янкавіч-Мірыеўскі — рэфарматар сербскай і румынскай адукацыі. Па запрашэнні Кацярыны II прыехаў у Расію. Адразу пасля прыезду імператрыца надала яму дваранства і маёнтак у Магілёўскай губерні.
  • Даніла Сердзіч — генерал-лейтэнант Чырвонай арміі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Пачатак і канец яго ваеннай кар’еры звязаны з Беларуссю. У сакавіку 1914 г. паступіў у гродзенскае ваеннае вучылішча. Ваенную кар’еру пачаў у гарнізоне Гродна ў складзе кавалерыйскага палка, а пасля пачатку Першай сусветнай вайны трапіў у сербскую добраахвотніцкую дывізію ў Адэсе. У 1936 г. прыехаў у Мінск, дзе быў камандзірам 3-га кавалерыйскага корпуса і начальнікам гарнізона. Стаў членам ЦК КП(б)Б.
  • Уладзімір Іванавіч Пічэта — навуковец, вывучаў гісторыю Беларусі. Член Расійскай і Беларускай акадэмій навук.

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.