Сербы | |
---|---|
Саманазва | Срби |
Колькасць |
≈12-13 млн[1][2] |
Рассяленне |
Сербія 6,212,838[3] |
Этнічныя мовы | сербская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | каля 85% Праваслаўныя |
Геаграфічна-моўная група | славяне |
Блізкія этнасы | паўднёвыя славяне |
Субэтнасы | гаранцы |
Сербы (сербск.: Срби) — паўднёваславянскі народ, жыве пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і шэрагу іншых краін. Агульная колькасць каля 12,5—13 млн чалавек[18][19]. Мова сербская.
Гісторыя
Этнічная гісторыя народа звязана з перасяленнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічаць, у VI—VII стст. У IX ст. створана Сербскае княства, з тых часоў сербы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.
Гэтыя працэсы былі перапынены паражэннем на Косавым полі ў 1389 годзе, якое сербы лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо з тых часоў сербскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імперыі. «Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагоддзяў. Толькі ў пачатку XIX ст. узмацняецца вызваленчая барацьба сербаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сербскіх зямель (1833), пасля, у 1878 годзе ствараецца незалежная Сербская дзяржава. У 1918 годзе ствараецца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).
Мова
Сербы размаўляюць на сербскай мове славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сербская мова афіцыйная ў Сербіі, Чарнагорыі, а таксама адна з трох афіцыйных у Босніі і Герцагавіне.
Рассяленне
Вядомыя асобы
- Іван Уладзімір
- Стэфан Неманя
- Сава Сербскі
- Стэфан Душан
- Лазар Хрэбелянавіч
- Дасітэй Абрадавіч
- Карагеоргій
- Вук Караджыч
- Мілаш Абрэнавіч
- Нікола Пашыч
- Жываін Мішыч
- Нікола Тэсла
- Міхаіл Пупін
- Ёван Цвііч
- Надзежда Петравіч
- Мілуцін Міланкавіч
- Іва Андрыч
- Міларад Павіч
- Эмір Кустурыца
- Новак Джокавіч
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ rs.one.un.org
- ↑ web.archive.org
- ↑ Official results of 2002 Serbia census
- ↑ (1996 UN census)
- ↑ 2006 figures (PDF)
- ↑ http://www.statistik.at/web_de/static/bevoelkerung_2001_nach_umgangssprache_staatsangehoerigkeit_und_geburtsland_022896.pdf
- ↑ United States — Selected Population Profile in the United States (Serbian (152))
- ↑ Multicultural Canada
- ↑ SCB(Statistics Sweden)
- ↑ 2001 Australia: 2006 Australian Bureau of Statistics: Ancestry by Birthplace of Parent(s) — Australia : 2006 Census (PDF)
- ↑ Ministère des Affaires étrangères: Présentation de la Communauté étatique de Serbie-et-Monténégro
- ↑ Statistiche demografiche ISTAT
- ↑ Statistični urad Republike Slovenije: 7. Prebivalstvo po narodni pripadnosti, Slovenija, popisi 1953, 1961, 1971, 1981, 1991 in 2002
- ↑ (PDF)
- ↑ Agenţia Naţionala pentru Intreprinderi Mici si Mijlocii: Recensamant Romania 2002
- ↑ Greece national statistical service: Statistics of Greece 2002
- ↑ Hungarian Central Statistical Office: Population by languages spoken with family members or friends, affinity with nationalities' cultural values and sex
- ↑ rs.one.un.org Архівавана 18 кастрычніка 2012.
- ↑ web.archive.org