Сербская | |
---|---|
Саманазва | српски језик, srpski jezik |
Краіны | Сербія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Харватыя і інш. |
Рэгіёны | Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа |
Афіцыйны статус | у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, у Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Кіраванне па стандартызацыі сербскай мовы |
Агульная колькасць носьбітаў | больш за 12 мільёнаў [1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | кірыліца (вукавіца), лацініца (гаевіца) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | sr |
ISO 639-2 | srp |
ISO 639-3 | srp |
Ethnologue | srp |
ABS ASCL | 3505 |
IETF | sr |
Glottolog | serb1264 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сербская мова — адна са славянскіх моў. Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб'ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербахарвацкая мова.
Сацыялінгвістычныя дадзеныя
На сербскай мове размаўляюць у Сербіі і Чарнагорыі, у асобных усходніх раёнах Харватыі, а таксама ў баснійскім рэгіёне Рэспубліка Сербская. Лік сербскамоўных — каля 12 млн. чалавек. Большасць носьбітаў — сербы, якія вызнаюць праваслаўе.
Пісьменнасць
Сербская мова выкарыстоўвае ў якасці пісьменнасці два алфавіта: заснаваны на кірыліцы («вуковіца») і заснаваны на лацініцы («гаевіца»). У кожным па 30 літар; існуе адназначная адпаведнасць паміж літарамі аднаго і другога алфавіта (але простае аўтаматычнае пераўтварэнне тэксту магчыма толькі ў адзін бок, бо лацінскія дзіграфы зрэдку адпавядаюць парам асобных кірылічных літар).
Некаторыя сербскія курсіўныя і рукапісныя літары (маленькія г, д, п, т, вялікія Б, Д, Н, гл. артыкул «Грамадзянскі шрыфт») істотна адрозніваюцца ў напісанні ад тых жа літар у большасці цяперашніх кірылічных азбук. Аднак гэтая розніца часта не падтрымліваецца распаўсюджанымі камп'ютарнымі выдавецкімі сістэмамі, дзе курсіў кірыліцы адлюстроўваецца толькі ў «рускім» напісанні.
Нябуквенныя арфаграфічныя знакі
З нябуквенных арфаграфічных знакаў у сербскай пісьменнасці (як у кірыліцы, так і ў лацініцы) выкарыстоўваюцца:
- злучок;
- апостраф;
- надрадковыя дыякрытычныя знакі (пяць знакаў, з якіх адзін мае два значэння), узыходзячыя да царкоўнаславянскай пісьменнасці, рэгулярна ўжываюцца ў слоўніках, але ў звычайным тэксце сустракаюцца рэдка, пераважна для адрознівання амографаў:
- знак націску мае чатыры разнавіднасці:
- доўгі сыходзячы націск;
- доўгі ўзыходзячы націск;
- кароткі сыходзячы націск;
- кароткі ўзыходзячы націск;
- знак націску мае чатыры разнавіднасці:
Марфалогія
Назоўнік
Сербскі назоўнік мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Існуе тры роды (мужчынскі, жаночы, сярэдні), два лікі (адзіночны і множны) і сем склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны).
Сербскі алфавіт (літары ў кірылічным парадку)
|
|
|
* У шматлікіх дыялектах розніца ў гучанні літар ћ і ч адсутнічае.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- Funky Serbian Language - дыдактычныя матэрыялы, у тым ліку бясплатны аўдыаслоўнік англ.:
- Б92
- Фондација Растко Архівавана 4 верасня 2007.
- Майстэрня сербскай мовы і культуры Архівавана 15 верасня 2008. Вывучыце сербскую мову
- Анлайн-курс сербскай мовы Архівавана 6 лістапада 2008.
- Падручнік Сербскай мовы