Серам
Плошча 161 000 км²
Аб'ём 173 000 км³
Найбольшая глыбіня 5319 м
Сярэдняя глыбіня 1074 м

Серам (англ.: Ceram) — міжвостраўнае мора ў Малайскага архіпелагу, паміж астравамі Серам, Буру, Сула, Обі, Місаол (адносяцца да Малукскіх астравоў) і паўвостравам Чэндравасіх (Новая Гвінея).

Плошча 161 тыс. км², аб’ём вады 173 тыс. км³, сярэдняя глыбіня 1074 м, найбольшая — 5319 м грунт — пясчаністы глей. Ля берагоў шматлікія каралавыя рыфы. Сярэдняя гадавая тэмпература вады на паверхні 27—28 °С, Салёнасць каля 34 . Прылівы няправільныя паўсутачныя, велічыня іх ад 1,7 да 2,3 м.

Галоўныя парты: Вару (востраў Серам), Факфак (востраў Новая Гвінея).

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.