Серада́ — дзень тыдня паміж аўторкам і чацвяргом. Яго назва ў беларускай мове, як і ў некаторых іншых (напрыклад, нямецкай), паказвае на палажэнне дня пасярэдзіне працоўнага тыдня.

У Старажытным Рыме гэты дзень быў прысвечаны Меркурыю, што захавалася ў раманскіх назвах гэтага дня (фр.: mercredi). У паўночных германцаў Меркурыю адпавядаў Одзін, ад гэтага паходзяць англійская і галандская назвы.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.