Вёска
Серабрышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°15′37″ пн. ш. 25°38′39″ у. д.
Насельніцтва
74 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Серабрышча на карце Беларусі ±
Серабрышча (Беларусь)
Серабрышча
Серабрышча (Брэсцкая вобласць)
Серабрышча

Серабры́шча[1] (трансліт.: Sierabryšča, руск.: Серебрище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі БаранавічыЛіда, каля р. Іса. Насельніцтва 74 жыхары (2010).

Гісторыя

У пачатку XX ст. ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Люшнеўскай гміны Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 24 вяскоўцы.

Да 1985 года ў складзе Перхавіцкага сельсавета[2].

Інфраструктура

Працуе магазін.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.