Серааргані́чныя злучэ́нні[1] — хімічныя злучэнні, малекулы якіх маюць атамы серы, злучаныя з атамамі вугляроду непасрэдна або праз гетэратамы (часцей за ўсё атамы кіслароду, азоту).
Да сераарганічных злучэнняў адносяцца тыолы, сульфакіслоты, арганічныя сульфіды і арганічныя сульфаты, сульфоніевыя злучэнні, сульфінавая кіслата і яе вытворныя, сульфаміды, гетэраараматычныя злучэнні (напрыклад тыяфен, тыазол) і інш. Шарока сераарганічныя злучэнні пашыраны ў прыродзе. Гэта амінакіслоты цыстэін, цысцін і метыямін, вітаміны тыямін, біяцын, ліпоевая кіслата.
Выкарыстанне
Сераарганічныя злучэнні выкарыстоўваюцца ў прамысловасці ў якасці фарбавальнікаў, экстрагентаў, антыаксідантаў, растваральнікаў і інш. Многія прыродныя і штучныя сераарганічныя злучэнні выкарыстоўваюцца ў медыцыне (сульфамідныя прэпараты, антыбіётыкі пеніцылін і цэфаласпарын[1]).
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Міляшкевіч Я. Г. Сераарганічныя злучэнні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 340. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Химия органических соединений серы: Общие вопросы / Под ред. Л. И. Беленького. — М., 1988. (руск.)