Септыма (лац.: septima — сёмая) — музычны інтэрвал шырынёй у сем ступеней, пазначаецца лічбай 7.
Разнавіднасці септымы
![](../I/Notenbeispiel_Septimen.gif)
1. Вялікая септыма — інтэрвал у сем ступеней і пяць з паловай тонаў, пазначаецца в. 7
2. Малая септыма — інтэрвал у сем ступеней і пяць тонаў, пазначаецца м. 7
3. Павялічаная септыма — інтэрвал у сем ступеней і шэсць тонаў. Пазначаецца пав. 7, энгарманічна роўная чыстай актаве, у музыцы практычна не выкарыстоўваецца.
4. Паменшаная септыма — інтэрвал у сем ступеней і чатыры з паловай тону, пазначаецца пам. 7. Энгарманічна роўная вялікай сексце.
Паменшаная септыма на VII ступені гарманічнага мажору і мінору з’яўляецца характэрным інтэрвалам і пераходзіць у чыстую квінту на I ступені (танічная). Таксама можа быць утворана:
- У мажоры на II павышанай і на III (з удзелам II паніжанай) ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у малую сексту на III ступені.
- У міноры на IV павышанай і на V (з удзелам IV паніжанай) ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон пераходзіць у малую сексту на V ступені.
Акустыка септымы
У натуральным ладзе суадносіны частот крайніх гукаў вялікай і малой септым складаюць адпаведна 8:15 і 5:9.
Гучанне
- Малая септыма:
C-B Усходзячая паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
C-D Зыходзячая паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
- Вялікая септыма:
C-H Усходзячая паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
C-Des Зыходзячая паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |