Аграгарадок
Сеніца
± | ||||||||||||||||||||||||||
Се́ніца[3] (трансліт.: Sienica, руск.: Сеница) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на шашы P23. Адміністрацыйны цэнтр Сеніцкага сельсавета. Аграгарадок знаходзіцца на беразе невялікага вадасховішча на рацэ Сеніцы. За 2 кіламетры ад ускраіны Мінска, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Калядзічы.
Насельніцтва
- 1999 год (перапіс) — 2035 чалавек.
- 2001 год — 2035 жыхароў, 601 двор[4].
- 2009 год (перапіс) — 2242 чалавекі.
- 2011 год — 6424 чалавекі.
Гісторыя
Вядомая з 1567 года як сяло. З 1791 года — цэнтр маёнтка Каралішчавіцкай парафіі (прыходу). З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска Сеніца становіцца цэнтрам Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1884 годзе ў Сеніцы была адкрыта земская школа, у якой атрымаў пачатковую адукацыю беларускі паэт Янка Купала. З 1924 года — цэнтр сельсавета Самахвалавічскага раёна. З 1935 года — у складзе Мінскага раёна. Цэнтр Сеніцкага сельсавета. У 2005 годзе — пераўтвораны ў аграгарадок.
Інфраструктура
- Мінскі дзяржаўны абласны каледж
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Паліклініка
- Аптэка
- Дом быту
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (1861—1865).
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[4].
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Сеницкий сельсовет
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Сеніца, Сенніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сеніца
- Siennica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 564.