Сенькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сенькава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 619 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Се́нькаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сенькава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сенькава. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васькавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сенькавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асвейскага сельсавета (4 населеныя пункты: Востраў, Канчаны, Навалакі і Урагава)[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Савейкаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з Красоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гаўрыліна, Даманава, Мілеўшчына, Поціна, Прошкі і Сукалі)[2]. У 1971 годзе скасавана вёска Пятроўшчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[4]. У 1987 годзе скасаваны вёскі Валюкі, Перапечкі і Харкава[5]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Асвейскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Давыдава, Дубрава, Зашчырына, Канчаны, Каралёва, Мотужы, Муквяціца, Нарушова, Савейкі, Сенькава, Урагава, Цеплюкі.

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.