Сентыменталізм (фр.: sentimentalisme, ад па-англійску: sentimental, па-французску: sentiment — пачуццё) — кірунак у еўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст.

" Дамінантай чалавечай прыроды сентыментылізм абвясціў пачуццё, а не розум, што адрознівала яго ад класіцызму. Не парываючы з Асветніцтвам, сентыменталізм застаўся верным ідэалу нарматыўнай асобы, аднак умовай яе ажыццяўлення палагаў не разумнае пераўладкаванне свету, а вызваленне і ўдасканальванне натуральных пачуццяў. Герой асветніцкай літаратуры ў сентыменталізме болей індывідуалізаваны, яго ўнутраны свет узбагачаецца здольнасцю суперажываць, чуйна адгукацца на тое, што адбываецца вакол. Па паходжанню (ці па перакананнях) сентыменталісцкі герой — дэмакрат; багаты ўнутраны свет простага чалавека — адна з асноўных адкрыццяў і заваяванняў сентыменталізма. "

Літаратура

  • Конан У. М., Сабалеўскі А. В., Златоўскі Ю. Дз. Сентыменталі́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 336—337. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • E. Schmidt, «Richardson, Rousseau und Goethe» (Іена, 1875).
  • Gasmeyer, «Richardson’s Pamela, ihre Quellen und ihr Einfluss auf die englische Litteratur» (Лпц., 1891).
  • P. Stapfer, «Laurence Sterne, sa personne et ses ouvrages» (П., 18 82).
  • Joseph Texte, «Jean-Jacques Rousseau et les origines du cosmopolitisme littéraire» (П., 1895).
  • L. Petit de Juleville, «Histoire de la langue et de la littérature française» (т. VI, выд. 48, 51, 54).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.