Сенполія | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Saintpaulia H.Wendl. (1893) | |||||||||||||||||
|
Сенпо́лія[3], узумбарская фіялка[3] (Saintpaulia) — род кветкавых раслін сямейства Геснерыевыя (Gesneriaceae). Адна з самых распаўсюджаных пакаёвых раслін.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 30 см. Сцёблы кароткія, часам сцелюцца. Лісце апушанае, на чаранках, круглаватае, часам хвалістае па краях. Кветкі адзіночныя ці ў рыхлых гронках. Плод — каробачка.
Арэал
У натуральных умовах расце ў горных трапічных лясах Усходняй Афрыкі (Кенія, Танзанія).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Сенполія, узумбарская фіялка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 331. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Saintpaulia: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 20 жніўня 2009)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.