Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||
Сенгілей (руск.: Сенгилей) — горад (з 1943 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сенгілееўскага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 8,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1666 годзе.
Размешчаны ў Сярэднім Паволжы, на схілах Прыволжскага ўзвышша, на правым беразе ракі Волгі (Куйбышаўскае вадасховішча), за 72 км на поўдзень ад Ульянаўска.
Заводы: цэментавы, гароднінакансервавы. Мэблевы камбінат, філіял Ульянаўскага радыёлампавага завода. Аб'яднанне «Энергасервіс» (вытворчасць пагрузчыкаў да трактароў, труб малога дыяметра і інш.). Млынавы камбінат, масларобны завод.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.