Сена
Выява
Метад вырабу сенажаць[d]
Натуральны прадукт выраблены з метлюжковыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Стагі сена (Чарнагорыя)
Прасаванне сена ў цюкі

Се́на[1] — сцёблы і лісце травяністых раслін, высушаныя да вільготнасці ніжэй 15—17 %. Адзін з асноўных грубых кармоў для сельскагаспадарчых жывёл, а таксама для падкормкі дзікіх жывёл.

Якасць сена залежыць ад батанічнага складу, месца, часу і спосабу нарыхтоўкі, умоў захавання. Найлепшае сена атрымліваецца з бабовых раслін (люцэрны пасяўной (Medicago sativa), канюшыны чырвонай (Trifolium pratense) і ружовай (Trifolium hybridum), рутвіцы рагатай (Lotus corniculatus), вікі пасяўной (Vicia sativa)), таксама са злакаў (аўсяніцы лугавой (Festuca pratensis), райграсу высокага (Arrhenatherum elatius), метлюжка лугавога (Poa pratensis), цімафееўкі лугавой (Phleum pratense), купкоўкі зборнай (Dactylis glomerata), жытняку (Agropyron) і інш.).

Малакаштоўным з’яўляецца сена з буйных асок, хвашчоў, сітняку, папарацей.

Захоўваюць сена ў адрынах, пад навесамі, у абарогах, стагах або сціртах на адкрытым паветры[2][3]. Для зручнасці перавозкі і захоўвання сена прасуюць. З размолатага высакаякаснага сена атрымліваецца сянная мука.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. СЭС 1989.
  3. ВСЭ 1976.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.