Семярніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Семернікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 15 снежня 1997 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Семярніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Семернікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Гальшанскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Валовікі, Вялікае Поле, Дворышча, Доргішкі, Зноскі, Казлоўшчына, Маркінята, Міхайлоўшчына, Пашкішкі, хутары Барок, Крывуля і Паклева)[1]. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзена вёска Лакуцеўшчына[2]. 30 мая 1988 года ў склад Барунскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (вёскі Бянюны, Гарэцкаўшчына, Гудаўшчына, Палуды, Равы, Сідляроўшчына, Шальціны, хутары Барадоўшчына, Засценне, Лігі, Мар’янова, Місюнішкі і Студзянец)[3]. 15 снежня 1997 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гальшанскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.