Семянец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,45 км |
Шырыня | 0,19 км |
Плошча | 0,062 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,11 км |
Найбольшая глыбіня | 5,0 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,84 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Семянец |
|
|
|
Семянец |
|
|
Семяне́ц — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на поўдзень ад горада Полацк, каля вёскі Семянец, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,062 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Найбольшая глыбіня 5,0 м, сярэдняя — 1,84 м. Даўжыня берагавой лініі 1,11 км. Аб'ём вады ў возеры 0,11 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. На захадзе забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Выцякае ручай у возера Заазер'е.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.