У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі для катэгорый населеных пунктаў вызначаюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэспублікі Беларусь»[1].
Да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў адносяцца:
- аграгарадкі — добраўпарадкаваныя населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай для забеспячэння дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў для іх насельніцтва і жыхароў прылеглых тэрыторый;
- пасёлкі, вёскі — населеныя пункты з вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай, не аднесеныя да аграгарадкоў;
- хутары — населеныя пункты, не аднесеныя да аграгарадкоў, вёсак альбо пасёлкаў.
Карта размяшчэння найбольшых сельскіх населеных пунктаў Віцебскай вобласці
Сельскія населеныя пункты з насельніцтвам:
— 2 000 і больш | |
— ад 1 000 да 1 999 |
Найбольшыя сельскія населеныя пункты Віцебскай вобласці
Колькасць сельскіх населеных пунктаў і іх жыхароў
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Віцебскай вобласці налічваліся 6 332 сельскія населеныя пункты[2][3], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах | Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
2 000 і больш | 7 | 0,11 % | 18 924 | 5,67 % |
ад 1 000 да 1 999 | 17 | 0,27 % | 23 016 | 6,90 % |
ад 500 да 999 | 87 | 1,37 % | 56 941 | 17,06 % |
ад 200 да 499 | 314 | 4,96 % | 94 616 | 28,35 % |
ад 100 да 199 | 312 | 4,93 % | 44 796 | 13,42 % |
ад 50 да 99 | 464 | 7,33 % | 32 331 | 9,69 % |
ад 20 да 49 | 1 231 | 19,44 % | 37 538 | 11,25 % |
ад 10 да 19 | 1 141 | 18,02 % | 15 986 | 4,79 % |
ад 5 да 9 | 979 | 15,46 % | 6 739 | 2,02 % |
ад 2 да 4 | 889 | 14,04 % | 2 599 | 0,78 % |
1 | 302 | 4,77 % | 302 | 0,09 % |
без насельніцтва | 589 | 9,30 % | 0 | 0,00 % |
Сума | 6 332 | 100,00 % | 333 788 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2016 было ўжо толькі 6 258 сельскіх населеных пунктаў[4].
Спіс найбольшых сельскіх населеных пунктаў Віцебскай вобласці
Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі нацыянальнымі і міжнароднымі правіламі транслітарацыі[5][6].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацініцай | Статус (2009) | Статус (2016) | Раён | Жыхароў (перапіс, 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Бабінічы | Babiničy | вёска | аграгарадок | Аршанскі | 3 426 | |
2 | Бароўка | Baroŭka | вёска | вёска | Лепельскі | 2 902 | |
3 | Фарынава | Farynava | вёска | вёска | Полацкі | 2 796 | |
4 | Крулеўшчына | Krulieŭščyna | вёска | аграгарадок | Докшыцкі | 2 687 | |
5 | Ноўка | Noŭka | вёска | аграгарадок | Віцебскі | 2 640 | |
6 | Новазаслонава | Novazaslonava | вёска | вёска | Лепельскі | 2 293 | |
7 | Акцябрская | Akciabrskaja | вёска | аграгарадок | Віцебскі | 2 180 | |
8 | Лужасна | Lužasna | вёска | вёска | Віцебскі | 1 850 | |
9 | Тулава | Tulava | вёска | аграгарадок | Віцебскі | 1 820 | |
10 | Бігосава | Bihosava | вёска | аграгарадок | Верхнядзвінскі | 1 630 | |
11 | Альгова | Aĺhova | вёска | аграгарадок | Віцебскі | 1 607 | |
12 | Багатырская | Bahatyrskaja | вёска | вёска | Полацкі | 1 552 | |
13 | Віцьба | Vićba | пасёлак | пасёлак | Віцебскі | 1 438 | |
14 | Пальмінка | Paĺminka | вёска | аграгарадок | Гарадоцкі | 1 396 | |
15 | Мазалава | Mazalava | вёска | аграгарадок | Віцебскі | 1 380 | |
16 | Бароўка | Baroŭka | вёска | вёска | Верхнядзвінскі | 1 320 | |
17 | Ахрэмаўцы | Achremaŭcy | аграгарадок | аграгарадок | Браслаўскі | 1 312 | |
18 | Высокае | Vysokaje | пасёлак | пасёлак | Аршанскі | 1 162 | |
19 | Друя | Druja | пасёлак | аграгарадок | Браслаўскі | 1 149 | |
20 | Боркавічы | Borkavičy | вёска | аграгарадок | Верхнядзвінскі | 1 116 | |
21 | Дабрамыслі | Dabramysli | вёска | аграгарадок | Лёзненскі | 1 110 | |
22 | Ула | Ula | пасёлак | аграгарадок | Бешанковіцкі | 1 069 | |
23 | Копці | Kopci | вёска | аграгарадок | Віцебскі | 1 065 | |
24 | Параф’янава | Parafjanava | аграгарадок | аграгарадок | Докшыцкі | 1 040 |
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь». (руск.)
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. Группировка сельских населенных пунктов по численности проживающего в них населения. (руск.)
- ↑ Population statistics of Eastern Europe. Belarus. All places: 2009 census. Витебская область. (руск.)
- ↑ Демографический ежегодник Республики Беларусь, 2016. Demographic yearbook of the Republic of Belarus, 2016. С. 24. (руск.) (англ.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.