Вёска
Селецк
Селецк на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Се́лецк[1] (трансліт.: Sielieck) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. Знаходзіцца за 40 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Мар’іна Горка, за 100 км ад Мінска і 40 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Упамінаецца ў пачатку 20 ст. як урочышча Селец-1 Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Сумежна з ім знаходзілася урочышча Селец-2 (не існуе з 1976 г.) і Селец-3 (не існуе з 1976 г.).
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 года - ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.
3 1935 г. да 1964 г. і з 1968 г. да 1976 г. цэнтр Селецкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 25 жыхароў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 1976 г. да Се́лецка былі далучаны в.Сялец 1 і в. Вобча. Вобча у пачатку XX ст. вядома як урочышча, 20 двароў, 94 жыхары. У 1918 г. адкрыта пачатковая школа, у якой у 1922 г. вучыліся 33 хлопчыкі і 10 дзяўчынак.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
Дэмаграфічныя дадзеныя
![](../I/448da0c5e679354617fe9c13a9572bee.png.webp)
Рэлігія
- Праваслаўная царква. У вёсцы ёсць прыход святога вялікапакутніка Георгія Пераможца[6].
Інфраструктура
- Механічныя майстэрні.
- Ашчадная каса.
- Фельчарска-акушэрскі пункт.
- Крама.
- Лясніцтва.
- Сярэдняя школа.
- Дом Культуры.
- Бібліятэка.
- Аддзяленне сувязі.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[4].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сяле́ц
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- 1 2 БелЭн 2002.
- ↑ Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ http://sobornevsky.by/blagochinie/istoriya-blagochiniya/
Літаратура
- Селецк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 306. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх