Секунда (лац.: secunda — другая) — музычны інтэрвал шырынёй у дзве ступені, пазначаецца лічбай 2.
Разнавіднасці секунд
![](../I/Notenbeispiel_Sekunde.gif)
(a) — вялікая секунда, (b) — малая секунда, (c) — павялічаная секунда, (d) — паменшаная секунда
- Вялікая секунда — інтэрвал у дзве ступені, ці на цэлы тон. Пазначаецца б. 2
- Малая секунда — інтэрвал у адну ступень, або на паўтон. Пазначаецца м. 2
- Павялічаная секунда — інтэрвал у тры ступені, або на паўтара тону. Энгарманічна роўная малой тэрцыі, пазначаецца пав. 2
- Павялічаная секунда на VI ступені гарманічнага мажору і мінору з’яўляецца характэрным інтэрвалам і вырашаецца ў чыстую кварту на V ступені. Таксама можа быць утворана:
- у мажоры на I (з удзелам II падвышанай) і на II паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон вырашаецца ў вялікую тэрцыю на I ступені.
- у міноры на III (з удзелам IV падвышанай) і на IV паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон вырашаецца ў вялікую тэрцыю на III ступені.
- Паменшаная секунда энгарманічна роўная чыстай прыме, пазначаецца пам. 2. У музыцы амаль не выкарыстоўваецца.
Суадносіны частот
Лад | Малая секунда | Вялікая секунда |
---|---|---|
піфагарэйскі | 15 : 16 | 8 : 9 ці 9 : 10 |
раўнамерна тэмпераваны |
Гучанне
- Малая секунда (паўтон):
C-Des Узыходная паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
C-H Сыходная паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
- Вялікая секунда (поўны тон):
C-D Узыходная паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
C-B Сыходная паслядоўнасць Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога. |
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.