Сектар Газа (араб. قطاع غزّة, іўр.: רצועת עזה) — тэрыторыя на беразе Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Ізраілем, на паўднёвым захадзе з Егіптам. Паводле рашэння ААН з’яўляецца часткай тэрыторыі, выдзеленай для арабскай дзяржавы Палесціны. Даўжыня сектара Газа складае прыкладна 50 км, шырыня ад 6 да 12 км. Агульная плошча каля 360 квадратных кіламетраў.
У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіравання рэгіёну Газы праз Палесцінскую аўтаномію. Да гэтага Сектар Газа быў месцам ваеннай акупацыі, у апошні час Ізраілем (1967—1994), ад гэтага Егіптам (1958—1967). У перыяд існавання Асманскай імперыі Газа ўваходзіла ў склад Сірыйскага вілаета. З 2007 года рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай ХАМАС. У 2012 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дала Палесціне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[1]. Сектар Газа разам з заходнім берагам ракі Іардан з’яўляюцца часткай палесцінскай тэрыторыі, вызначанай у нарвежскіх пагадненнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860[2].
Мусульмане-суніты складаюць пераважную частку палесцінскага насельніцтва ў Сектары Газа. Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,91 % паводле даных 2014 года[3]. Аднак існуе абмежаваная магчымасць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Па стане на 2014 год насельніцтва Сектару Газы складала 1,8 млн чалавек[3].
У 2014 годзе пасля перамір’я ХАМАС і ФАТХ сфарміравалі адзіны палесцінскі ўрад у Палесціне. У ліпені 2014 года, пасля эскалацыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем, ізраільскае войска пачало аперацыю «Непарушная скала».
Зноскі
- ↑ General Assembly Votes Overwhelmingly to Accord Palestine ‘Non-Member Observer State’ Status in United Nations. United Nations
- ↑ EU Heads of Missions’ report on Gaza 2013. ECCPalestine.org
- 1 2 Gaza Strip Архівавана 8 чэрвеня 2014.. CIA World Factbook
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сектар Газа
- Афіцыйны сайт кіраўніцтва Сектара Газа
- Сектар Газа Архівавана 8 чэрвеня 2014.. CIA World Factbook
- Сектар Газа Архівавана 22 лістапада 2012.. DMOZ
- Карты Сектара Газа і заходняга берага ракі Іардан