Сексалогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае ўсе праявы сексуальнасці чалавека, уключаючы як спробы ахарактарызаваць звычайную сексуальнасць, так і вывучэнне зменлівасці сексуальных практык, уключаючы і так званыя парафіліі (ці сексуальныя дэвіяцыі).
Сучасная сексалогія — мультыдысцыплінарнае поле даследаванняў, у якім выкарыстоўваюцца метады шэрагу сумежных дысцыплін: біялогіі, медыцыны, псіхалогіі, статыстыкі, эпідэміялогіі, педагогікі, сацыялогіі, антрапалогіі, а часам і крыміналістыкі. Яна вывучае развіццё сексуальнасці і развіццё сексуальнага кантакту, уключаючы тэхніку палавых зносін і расстройствы палавой сферы. Даследчыкі дакументуюць сексуальнасць самых розных груп грамадства, такіх як людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзяцей, пажылых людзей, і выпадкі сексуальнай паталогіі, такія як паталагічную апантанасць сексам ці сексуальныя дамаганні ў адносінах да дзяцей.
Варта адзначыць, што сексалогія — апісвальная, а не прадпісвальная дысцыпліна. Яна спрабуе дакументаваць вызначаныя аспекты рэальнасці, а не прадпісваць, якія паводзіны будуць этычнымі або маральнымі. Сексалогія часта станавілася прадметам канфліктаў паміж яе прыхільнікамі, а таксама тымі, хто мяркуюць, што сексалогія замахваецца на сакральныя асновы чалавечага жыцця, або тымі, хто аспрэчвае, з філасофскага пункта гледжання, прэтэнзіі сексолагаў на аб'ектыўнасць і эмпірычную метадалогію.
Галіны сексалогіі
Вылучаецца некалькі адносна самастойных кірункаў даследаванняў у рамках сексалогіі:
- Звычайная сексалогія, якая вывучае біялагічныя, анатамічныя, фізіялагічныя, псіхалагічныя і сацыяльныя аспекты сексуальных паводзін чалавека, якія не з'яўляецца адхіленнем ад нормы з медыцынскага пункту гледжання.
- Клінічная (медыцынская) сексалогія, якая займаецца прафілактыкай, дыягностыкай і лячэннем расстройстваў здароўя, звязаных з сексуальнымі паводзінамі.
- Этнакультуральная сексалогія, якая даследуе гістарычныя і культурныя адрозненні ў вобразе і стэрэатыпах сексуальных паводзін, у іншых пытаннях, звязаных з адрозненнямі паміж поламі, які мелі месца быць у розных народаў у розныя перыяды часу.
- Судовая і крымінальная сексалогія, якая абагульняе тыя аспекты ведаў пра палавыя паводзіны, якія могуць апынуцца карыснымі пры расследаванні і прафілактыцы палавых злачынстваў і злачынстваў супраць грамадскай маральнасці.
- Фамілістыка, якая вывучае палавыя ўзаемаадносіны ў рамках сям'і, асаблівасці выканання бацькоўскіх роляў у залежнасці ад полу і г.д.
Метады даследавання
Найбольш часта ў сексалогіі ўжываюцца такія метады даследавання, як ананімныя апытанні, анкетаванне, інтэрв'юіраванне. Да ліку іншых метадаў, якія ўжываюцца сексолагамі адносяцца:
- Эксперымент, які праводзіцца з выкарыстаннем жывёл або добраахвотнікаў.
- Клінічныя метады даследавання (абследаванне ці назіранне пацыентаў падчас іх лячэння).
- Назіранне, якое можа весціся як непасрэдна (у тым ліку шляхам палявых даследаванняў), так і пасродкам вывучэння дакументальных матэрыялаў.
- Аналіз твораў літаратуры, навукі і мастацтва, публіцыстыкі і іншых матэрыялаў, звязаных з узаемаадносінамі полаў.
Гл. таксама
- Сексуальнае здароўе
- Сексуальнасць
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
- Гісторыя сексалогіі Архівавана 3 верасня 2006. на сайце Magnus Hirschfield Archive for Sexology at Humboldt-Universität zu Berlin Архівавана 3 верасня 2006.