Сейм Літвы | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | аднапалатны парламент і diet[d] | ||||
---|---|---|---|---|---|
Дэпутатаў | 141 | ||||
Дата заснавання | 15 мая 1920[1] | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | |||||
Вэб-сайт | lrs.lt (літ.) (англ.) (руск.) (фр.) (ням.) |
Сейм Літоўскай Рэспублікі (Сеймас, літ.: Lietuvos Respublikos Seimas) — вышэйшы заканадаўчы орган Літвы.
Агульнае апісанне
Складаецца з адной палаты, у якую ўваходзяць 141 дэпутат сейму, абіраемага тэрмінам на чатыры гады на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. 71 дэпутат абіраецца па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах, 70 — па прапарцыянальна-спісачнай сістэме з 5-працэнтным агульнанацыянальным загараджальным бар'ерам. Згодна главе V Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі, дэпутатам Сейма можа абірацца грамадзянін Літоўскай Рэспублікі, які пастаянна пражывае ў Літве, якія не звязаны прысягай ці абавязацельствам з замежнай дзяржавай і дасягнуў на дзень выбараў не менш за 25 гадоў. Дэпутатам Сейма не можа быць абрана асоба, якая не адбыла пакаранне па прысудзе, прызначанага судом, а таксама асоба, прызнаная судом недзеяздольнай. Абраны дэпутат Сейма набывае ўсё правы прадстаўніка народа пасля прынясення ім у Сейме прысягі на вернасць Літоўскай Рэспублікі. Сейм штогод збіраецца на дзве чарговыя (вясновую і восеньскую) сесіі. Вясновая сесія пачынаецца 10 сакавіка і заканчваецца 30 чэрвеня. Восеньская сесія пачынаецца 10 верасня і заканчваецца 23 снежня. Пазачарговая сесія можа быць склікана Старшынёй Сейма па прапанове не менш за трэць ад агульнай колькасці членаў парламента ці Прэзідэнтам у прадугледжаных Канстытуцыяй выпадках.
Спасылкі
- Канстытуцыя Літоўскай Рэспублікі
- Seimas of Republic of Lithuania Архівавана 15 жніўня 2006.
- Išrinkti Lietuvos Respublikos Seimo nariais 2004—2008 Архівавана 8 лютага 2007.
- Virtuali ekskursija į parlamentą Архівавана 4 сакавіка 2016.