Сейм Латвіі Saeima | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Аднапалатны парламент | ||||
---|---|---|---|---|---|
Старшыня Сейма | Інара Мурніецэ | ||||
--- з партыі | Нацыянальнае аб’яднанне | ||||
--- выбраны | 4 кастрычніка 2014 года | ||||
Дэпутатаў | 100 | ||||
Палітычныя групы (фракцыі) | Згода (24) Адзінства (23) | ||||
Дата заснавання | 1922 | ||||
Апошнія выбары | 4 кастрычніка 2014 | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | |||||
Вэб-сайт | www.saeima.lv |
Сейм Латвіі (Саэйма, латыш. Saeima) — аднапалатны парламент Латвіі, складаецца з 100 дэпутатаў, абраных грамадзянамі Латвіі па 5 акругах — Рыжскай, Відземскай, Латгальскай, Земгальскай і Курземскай. Устаноўленая перыядычнасць выбараў — раз у 4 гады (да Шостага Сейма — раз у 3 гады), выбары праходзяць у першую суботу кастрычніка (акрамя выбараў Пятага Сейма). Сістэма выбараў — прапарцыйная (да 10 Сейма). Для ўдзелу ў размеркаванні месцаў спіс павінен пераадолець 5 % бар'ер (да выбараў Пятага Сейма бар'ера не было, пры іх ён складаў 4 %). Старшыня Сейма на дадзены момант — Інара Мурніецэ.
Гісторыя
Упершыню Сойм быў абраны ў 1922 г., а да таго часу ролю вышэйшай заканадаўчай улады выконваў Устаноўчы сход. Аднапалатны парламент абіраўся на 3 гады ва ўсеагульных, непасрэдных, прапарцыйных і роўных выбарах. Характэрная рыса латвійскай выбарчай сістэмы ў міжваенны час — адсутнасць працэнтнага бар’еру ў дачыненні да партый, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Гэта давала магчымасць трапіць у парламент нават нешматлікім і нядаўна створаным палітычным рухам. Наступствам было тое, што палітычны склад Сейма характарызаваўся наяўнасцю шматлікіх дробных партыйных фракцый, якія былі новымі і пазбаўленымі адпаведнага палітычнага досведу. У выніку чарговыя выбары прыносілі ўсё большую колькасць выбарчых спісаў, што ўскладняла стварэнне ўрада або прадвызначала яго кароткае існаванне, бо партыйныя кааліцыі былі кволымі і хутка распадаліся[1].
Храналогія скліканняў
- Першы Сейм 1922—1925 гг.
- Другі Сейм 1925—1928 гг.
- Трэці Сейм 1928—1931 гг.
- Чацвёрты Сейм 1931—1934 гг. (распушчаны пры дзяржаўным перавароце К. Улманіса)
- «Народны Сейм» 1940 года (да выбараў дапушчаны толькі прасавецкі Блок працоўнага народа)
- Пяты Сейм 1993—1995 гг.
- Шосты Сейм 1995—1998 гг.
- Сёмы Сейм 1998—2002 гг.
- Восьмы Сейм 2002—2006 гг.
- Дзевяты Сейм 2006—2010 гг.
- Дзесяты Сейм 2010—2011 гг.
- Адзінаццаты Сейм 2011—2014 гг.
- Дванаццаты Сейм з 2014 года
Зноскі
- ↑ Łossowski, P. Kraje bałtyckie na drodze od demokracji parlamentarnej do dyktatury (1918—1934) / Piotr Łossowski; Polska Akademia Nauk, Instytut Historii. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972. — 303 s. — S. 53.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Сойма
- Цэнтральная выбарчая камісія Архівавана 7 лютага 2007. — вынікі выбараў Сойма з 1993.