Сеймур Бензер (англ.: Seymour Benzer; 15 кастрычніка 1921 — 30 лістапада 2007) — амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг і псіхагенетык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1961), замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1976), Французскай акадэміі навук (2000).
Біяграфія
Яго кар’ера ў малекулярнай біялогіі пачалася ў пераломныя для гэтай навукі 1950-я гады, і ў выніку ён заняў бачнае становішча ў галіне малекулярнай генетыкі і псіхагенетыкі. Бензер узначальваў даследчую лабараторыю генетыкі ва Універсітэце Перд’ю, і ў якасці босуэлаўскага прафесара неўралогіі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.
Нарадзіўся ў паўднёвым Бронксе, у сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Сахачава (Польшча) — Меера Бензера і Евы Найдарф. Калі яму было 4 гады, сям’я перабралася ў бруклінскі раён Бенсанхерст. Цікавіцца біялогіяй пачаў з дзяцінства, захапляўся прэпараваннем жаб. Ва ўзросце 15 гадоў скончыў сярэднюю школу, у 1938 годзе паступіў у Бруклінскі каледж, але вывучаў спачатку не біялогію, а фізіку; неўзабаве перайшоў ва Універсітэт Перд’ю, дзе ў 1947 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі за даследаванне ў галіне фізікі цвёрдага цела. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў прыцягнуты да сакрэтных ваенных даследаванняў у галіне паляпшэння радараў і вывучэння ўласцівасцей стабільнага германію. У прыватнасці, Бензер першым выявіў, што крышталі германію могуць быць скарыстаны пры высокай напрузе.
Пасля атрымання вучонай ступені быў прызначаны памочнікам прафесара фізікі ў Перд’ю, але неўзабаве перайшоў з фізікі ў біялогію і два гады вучыўся ў постдактарантуры ў лабараторыі Каліфарнійскага тэхналагічнага ўніверсітэта, вывучаючы вірусы-бактэрыяфагі, затым вярнуўся ў Перд’ю, дзе ў 1950 годзе адкрыў новы метд рэкамбінацыі — сістэму T4 rII. У 1967 годзе ён, аднак, пакінуў генетыку бактэрыяфагаў і зноў пераехаў у Каліфарнійскі тэхналагічны ўніверсітэт, каб вывучаць псіхагенетыку. Пасля ён стаў адным з найбуйных навукоўцаў у гэтым кірунку, вывучаючы генетычныя асновы розных паводніцкіх рэакцый, такіх як фотатаксіс і цыркадны рытм.
Бензер быў таксама членам Амерыканскага філасофскага таварыства і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Зноскі
- 1 2 Seymour Benzer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/12/08/science/08benzer.html?_r