Сейлавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сейлавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 292 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Се́йлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сейлавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Нясвіжскага сельсавета перададзена вёска Слаўкава[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 3 населеныя пункты[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Старыя Навасёлкі, вёскі Амлынцы, Кучынаўшчына, Новыя Навасёлкі, Петухоўшчына і Стрыхараўшчына) і Юшавіцкага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Юшавічы, вёскі Бузуны, Бучныя, Затур’я, Ракавічы, Цагельня) сельсаветаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 939 чалавек[4], з іх 86,0 % — беларусы, 6,8 % — палякі, 5,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2292 чалавекі[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 154. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.