Сезон дажджоў — перыяд на працягу года, калі выпадае непрапарцыйна вялікая колькасць ападкаў. Мае месца ў трапічных шыротах, у значна меншай ступені — ва ўмераных шыротах. Пояс дажджоў перамяшчаецца на працягу года кіруючыся зеніту сонца паміж паўночным і паўднёвым тропікам. Такім чынам, блізка ад экватара ў год бывае два сезоны дажджоў. Чым далей ад экватара, тым менш часавы разрыў паміж абодвума сезонамі дажджоў, пакуль яны не пераходзяць у адзін сезон з двума апагеямі ападкаў ці ля самых тропікаў у адзін злітны сезон дажджоў.
Паўночней і паўднёвей тропікаў сезон дажджоў бывае, як правіла, адзін раз у год. Ён становіцца тым слабей, чым далей шырата размешчана ад экватара. Ва ўмераных рэгіёнах вышэй 42-й шыраты дажджы размеркаваны даволі раўнамерна па ўсім годзе і іншыя фактары, такія як вятры, вышыня над узроўнем мора ці расліннасць, уплываюць на колькасць ападкаў мацней, чым сезоннае сонечнае ўздзеянне.