Сегнетаэлектрычнасць — фізічная з’ява, якая назіраецца ў некаторых крышталях — сегнетаэлектрыках, у пэўным інтэрвале тэмператур, выяўляецца ва ўзнікненні спантаннай палярызацыі крышталя нават пры адсутнасці вонкавага электрычнага поля. Сегнетаэлектрыкі адрозніваюцца ад піраэлектрыкаў тым, што пры пэўнай тэмпературы (так званай дыэлектрычнай кропцы Кюры) іх крышталічная мадыфікацыя змяняецца і спантанная палярызацыя знікае.
Крышталічная мадыфікацыя, у якой назіраецца спантанная палярызацыя, называецца палярнай фазай, а ў якой не назіраецца — непалярнай фазай.
З’ява сегнетаэлектрычнасці аналагічная з’яве ферамагнетызма і ў англамоўнай літаратуры носіць назву фераэлектрычнасці (англ.: ferroelectricity). Для фенаменалагічнага апісання фазавых пераходаў у сегнетаэлектрыках выкарыстоўваецца тэорыя Ландау.
Гл. таксама
Літаратура
- Пупкевіч П. А. Сегнетаэлектрычнасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).