Северн
англ. Severn River
Характарыстыка
Даўжыня 981 км
Басейн 101 000 км²
Вадацёк
Выток Deer Lake[d][1]
  Месцазнаходжанне Лаўрэнційскае ўзвышша
  Вышыня 307 м
  Каардынаты 52°38′31″ пн. ш. 93°46′59″ з. д.
Вусце Гудзонаў заліў
  Месцазнаходжанне Форт-Северн
  Вышыня 0 м
  Каардынаты 56°00′15″ пн. ш. 87°35′56″ з. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Гудзонаў заліў  Паўночны Ледавіты акіян

Краіна
Рэгіёны Антарыа, Манітоба
physical
Северн (рака, упадае ў Гудзонаў заліў)
Северн (рака, упадае ў Гудзонаў заліў)
— выток, — вусце

Се́верн[2] (англ.: Severn River) — рака ў Канадзе, у правінцыях Антарыа і Манітоба. Упадае ў Гудзонаў заліў.

Даўжыня ракі складае 981 км. Плошча вадазбору 101 000 км². Выток ракі знаходзіцца на Лаўрэнційскім узвышшы. Працякае праз шэраг азёр (Дыр, Санды, Северн і інш.). Упадае ў Гудзонаў заліў каля Форт-Северн.

Гістарычныя звесткі

Рака была адкрыта ў 1631 годзе капітанам Томасам Джэймсам і першапачаткова была ім названая Нью-Северн у гонар англійскай ракі Северн. Выкарыстоўвалася гандлярамі для перавозкі грузаў паміж Гудзоновым залівам і возерам Вініпег.

Зноскі

  1. Canadian Geographical Names Data Base, base de données toponymiques du Canada, Canadian Geographical Names DatabaseNatural Resources Canada. Праверана 7 студзеня 2023.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.