Горад
![]()
Северадзвінск на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Северадзвінск (руск.: Северодвинск) — горад (з 1938 года) у Расіі, у складзе Архангельскай вобласці. Насельніцтва 197,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1936 годзе. Горад размешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельска.
Северадзвінск — адзін з буйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасці, асабліва вайсковага суднабудавання Расіі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасці і рамонту падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтр суднарамонта „Звёздочка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва свідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флота. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».
Апроч гэтага, прамысловасць прадстаўлена заводам дарожных машын «Севдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.
Вядомыя асобы
- Святлана Аляксандраўна Кізілава (нар. 1962) — беларускі архітэктар.
Літаратура
- Северадзвінск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).